ЧАРОЎНЫЯ ГІСТОРЫІ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
ЧАРОЎНЫЯ ГІСТОРЫІ
     
Кніга казак "Чароўныя гісторыі" прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. У ёй сабраны цікавыя пазнавальныя казкі пра расліны, а таксама чароўныя гісторыі пра казачных герояў і іх неверагодныя прыгоды.      Разам з героямі казак юны чытач даведаецца, хто спас чараду гракаў ад пагібелі, што за дзіўны невядомы грыб расце ў лесе, як вучыўся музыцы чорны Грак, што за сварка была паміж садовымі кветкамі, як унучка змагла здабыць у лесе гаючы пялёстак для сваёй бабулі, якія расліны не трэба ніколі зрываць і нават кранаць у лесе, хто дапамог у цырку старому Клоўну, куды патрапілі Арлекіна з Мальвінай, і яшчэ шмат цікавых гісторый схавана на старонках гэтай кнігі. Героі казак вучаць дабрыні, спагадлівасці, павазе да старэйшых, узаемаразуменню, уменню аказаць дапамогу таму, хто патрапіў у бяду, уважліваму і асцярожнаму стаўленню да прыроды.
     
     
     Прадмова да кнігі
     
     Да юных чытачоў
     Усе дзеці любяць, калі ім расказваюць альбо чытаюць казкі. Тым больш, калі яны цікавыя і запамінальныя. У маім дзяцінстве мне і майму браціку матуля часта чытала казкі. Яна прыносіла кнігі казак з дзіцячай бібліятэкі. Мы з вялікай увагай і задавальненнем слухалі мамін голас і ўяўлялі сабе цудоўных казачных герояў. З тых даўніх часоў я палюбіла казкі і нават пачала складаць іх сама.
     Я раскажу вам, дарагія дзеткі, свае казкі. Яны цікавыя і чароўныя. Героі казак адпраўляюцца ў займальныя падарожжы, знаходзяць добрых сяброў, дапамагаюць адно аднаму.
     Разам з героямі казак вы даведаецца, хто спас чараду гракаў ад пагібелі, што за дзіўны невядомы грыб расце ў лесе, як вучыўся музыцы чорны Грак, што за сварка была паміж садовымі кветкамі, як унучка змагла здабыць у лесе гаючы пялёстак для сваёй бабулі, якія расліны не трэба ніколі зрываць і нават кранаць у лесе, хто дапамог у цырку старому Клоўну, куды патрапілі Арлекіна з Мальвінай, і яшчэ шмат цікавых гісторый схавана на старонках гэтай кнігі. Героі казак вучаць дабрыні, спагадлівасці, павазе да старэйшых, узаемаразуменню, уменню аказаць дапамогу таму, хто патрапіў у бяду, уважліваму і асцярожнаму стаўленню да прыроды.
     Спадзяюся, што мае казачныя гісторыі зацікавяць паважаных чытачоў і спадабаюцца ім.
     З цеплынёй і любоўю, бабуля Таня.
     
     Змест кнігі наступны:
     
     Лясныя выратавальнікі
     Вячэрніца
     Каласавік
     Сінявокія зорачкі
     Ружовы Куст
     Казачная краіна
     Салаўіны гай
     Грак - музыкант
     Як стары салдат у лесе пасяліўся
     Стары клоун
     Гутаперчавая царыца
     Васілёк і Васіліса
     Белая Ружа
     Дзедаў амулет
     Гаворачыя папугаі
     Чаму журыўся Арлекіна?
     Зачараваныя сястрычкі
     Чараўнікі старога сквера
     Анёл-захавальнік
     Гаючы Пялёстак
     Пераднавагодняя Прастуда
     Ручай адтаў!
     
     Электронную кнігу “Чароўныя гісторыі” можна знайсці на галоўнай старонцы ў раздзеле “Казкі і апавяданні”
     
     эл.книга " Чароўныя гісторыі "
31.01.21