ЖОЎТЫ ДЗЬМУХАВЕЦ ПЕРАМОГІ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
ЖОЎТЫ  ДЗЬМУХАВЕЦ ПЕРАМОГІ
ЖОЎТЫ ДЗЬМУХАВЕЦ ПЕРАМОГІ
     
     
У верасні 2025 года ў “Выдавецкам доме “Звязда” пабачыла свет кніга “Жоўты Дзьмухавец Перамогі” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Займальныя апавяданні і казкі абавязкова зацікавять чытача, а маляўнічыя ілюстрацыі мастачкі Алены Пышнік спадабаюцца ўсім, каму кніга патрапіць у рукі.      
     Відэа кнігі https://www.youtube.com/watch?v=vzXTF01gnPI
     
     Зборнік апавяданняў і казак “Жоўты Дзьмухавец Перамогі” можна набыць у кніжных крамах, а таксама па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі 20.77 руб) у Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. {Хмяльніцкага, 10А, т.8017 3111713) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
     
     https://zviazda.by/shop/catalog/litaratura-dlya-dzyatsey/zho-ty-dzmukhavets-peramogi/
     
     Прадмова да кнігі.
     
     Вітаю цябе, мой дарагі чытач!
     Перад табой табой зборнік апавяданняў і казак “Жоўты Дзьмухавец Перамогі” пра легендарную гісторыю Беларусі, пра жыццё ў нашай краіне тваіх аднагодкаў, такіх жа хлопчыкаў і дзяўчынак, як і ты.
     Займальныя гісторыі прывядуць цябе ў знакаміты парк і на вуліцы Мінска, у гасцінныя кватэры жыхароў горада і вёскі, каб распавесці пра сапраўднае сяброўства, любоў да роднага краю, пра павагу яго легендарнай гераічнай гісторыі, пра выхаванне ў сабе добрых якасцяў і звычак, патрыятызму, імкнення верыць у свае сілы і не баяцца жыццёвых нягод.
     Перагортваючы старонку за старонкай, ты даведаешся, пра што думаюць, мараць і чым займаюцца героі апавяданняў, пра іх захапленні, добрыя карысныя справы, пра тое, як яны дабіваюцца пастаўленых перад сабой важных мэт, неабходных ім для шчаслівага і плённага жыцця на карысць нашай Радзімы.
     
     Змест кнігі:
     
     Жоўты Дзьмухавец Перамогі
     Прагулка з дзядулем у парк Перамогі
     Зялёнае поле жыцця
     Сардэчныя пісьмы
     Піянерскі барабан
     Вароты Мінска
     Мінскае гета
     Бесказырка белая
     Палёты ў сне і наяве
     Кнопік
     Падарунак шпаку
     Бэз для мамы
     Я буду камандзірам
     Сваімі рукамі
     Дажынкі
     Навагодні падарунак птушкам
     Ад аўтара
28.09.25
Каталог TUT.BY Rambler's Top100