Сустрэча - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Сустрэча
Сустрэча
Аднойчы ўвосень на пяшчаным узбярэжжы цёплага паўднёвага мора сустрэліся тры сяброўкі – чорнакрылыя ластаўкі. Яны нядаўна вярнуліся з далёкага вандравання і рамантавалі свае старыя гняздзечкі, звітыя ў сцяне прыбярэжнага ўцёса. У гэтых гняздзечках птушкі жылі ўзімку, а дачакаўшыся вясны, паляцелі на поўнач да сваіх летніх гняздоўяў. У паўночных краях яны пражылі ўсю вясну і лета, выгадавалі птушанят, але з надыходам халоднай паўночнай восені вярнуліся назад да берагоў цёплага паўднёвага мора, каб дажыць там да наступнай вясны. Вось такое нялёгкае жыццё ў гэтых маленькіх пералётных птушачак. Але яны не скардзяцца, прывыклі да далёкіх пералётаў, бо ластаўкі хоць і маленькія, але вельмі цягавітыя птушачкі. Ім падабаецца падарожнічаць.      Вярнуўшыся да мора, ластаўкам захацелася падзяліцца ўражаннямі ад далёкага вандравання, і яны наперабой пачалі распавядаць пра свае прыгоды.
     Прыгожая і грацыёзная ластаўка Эля першай падзялілася ўспамінамі:
     – Ведаеце, як добра там, куды я ўжо некалькі гадоў адлятаю на лета. Гэта велізарны парк, у якім растуць высокія вельмі старыя дрэвы. Я налічыла дваццаць дубоў і столькі ж ліп, а ніцыя вербы каля берага схіляюць свае галіны да самай вады. Аднак я забылася распавесці пра цудоўнае возера. Яно ў самым цэнтры парку, вада ў ім крышталёвай чысціні, белыя лебедзі і шэрыя гусі жывуць у ім. А маё гняздзечка звіта на самым версе пад дахам старадаўняга палаца. Велічна і ганарліва прыгажун палац глядзіць на парк і возера, разумеючы, што ён там самы галоўны. І гэта так. Старадаўні палац берагуць людзі. Яны праводзяць у ім экскурсіі. Мне не давялося пабываць у залах, але я бачыла праз акенцы, як прыгожа ўсярэдзіне! Там на сценах вісяць карціны каралёў і прынцаў, а са столі звешваюцца старадаўнія крыштальныя люстры, якія блішчаць на сонцы.
     – Так, ты праводзіш лета ў цікавым месцы, – пахваліла сяброўку другая ластаўка Іна.
     Ёй таксама захацелася распавесці пра сваю летнюю хату, якая размяшчалася ў выдатным месцы.
     – А я на поўначы абрала месца для свайго гняздзечка ў расколіне сцяны старой царквы, – пачала Іна свой аповед. – Кожны дзень я слухала перазвон званоў перад богаслужэннем і глядзела на вернікаў. Святар (Бацечка) чытаў малітвы, а царкоўны хор вельмі прыгожа спяваў. Вакол царквы рассцілаліся (распасцерліся) зялёныя лугі і раслі дрэвы. Я лятала да ракі, яна цякла недалёка, у рацэ плавалі дзікія качкі і гусі. На лугах пасвіліся каровы і козы. Паветра было свежае і напоўненае водарамі палявых раслін.
     – Як цікава ўсё, што вы распавялі, – праціўкала трэцяя ластаўка.
     Яе клікалі Юкай, і яна таксама кожны год лятала на поўнач. Але распавесці пра сваё вандраванне трэцяя ластаўка чамусьці пасаромелася. Аднак месца, дзе яна жыла, было не меней прыгожым і цудоўным.
     – Распавядзі пра сябе, – папрасілі яе сяброўкі.
     – Ведаеце, на поўначы я звіла гняздзечка пад дахам звычайнай адрыны, – прызналася ластаўка. – Але я люблю гэта месца і заўсёды прылятаю ў знаёмую вёску, таму што ў хаце, што стаіць насупраць маёй адрыны, жыве Васілёк. Гэты хлопчык умее свістаць на чароўнай дудачцы і граць на чароўным гармоніку. Калі я пачынаю спяваць, ён падпявае, глядзіць на мяне і ўсміхаецца. Я люблю гэтага хлопчыка, ён для мне, быццам сябар. А яшчэ ён кожны год вясной сустракае мяне, а ўвосень выпраўляе ў падарожжа і жадае добрай дарогі.
     Ластаўкі Эля і Іна трохі пазайздросцілі сваёй сяброўцы Юке, але не сталі паказваць гэтага.
     – Мы ж таксама сяброўкі, праўда? – сказала ластаўка Эля.
     Яна падляцела бліжэй і абняла крылцамі Рыту і Юку. Птушачкі злучыліся разам, іх крылцы дакрануліся адно да аднаго. Чорнокрылым ластаўкам стала так прыемна ад гэтых сяброўскіх абдымкаў, што яны радасна заспявалі толькі ім знаёмую песню шчаслівых ластавак.
     Пажадаем жа і мы з вамі гэтым маленькім далікатным птушачкам моцнага сяброўства і яшчэ шмат шчаслівых і цікавых вандраванняў па белым свеце.
     
      Гэтая казка на рускай мове
24.08.20