Дзеці! Не наклікайце вайну!
Не трэба Вайны, – нехта стары казаў, –
Яна – наша гора і страты.
Той, хто ў няшчасці бамбежку спазнаў,
Не хоча ісці ў салдаты.
А той, хто гавора, што шчасця няма,
Што зноў не хапае тых грошай,
Не слухайце, усё вам Краіна дала,
Як маці – ніхто больш не зможа.
Вы самі павінны багацце здабыць,
Вы ж дзеці даўно не малыя.
І ўжо без ляноты самім трэба жыць,
Не скардзіцца – “Мы ж не такія!”
Хто ж вы – грамадзяне свабоднай Зямлі,
Якую аралі бабулі.
Яны жылі ў беднасці, вы ж – Каралі,
І лепшай не знойдзеце долі.
Жывіце, красуйце, шукайце яго –
Сваё Беларускае Шчасце.
Яно не далёка – ў хаце тваёй
З бабулінай казкай і ласкай.
Не трэба шукаць тых замарскіх выгод.
Яны не абнімуць, як маці.
Свабодныя людзі свабоднай Зямлі
Не трэба вам зноў ваяваці.
25.07.20