Не трэба спрачацца і сварыцца (чытае Ліка Пташук)
У старадаўнім палацы размясціўся мастацкі музей. Вялікія залы з ляпнымі столямі і крыштальнымі люстрамі ўпрыгожвалі карціны. Імі былі абвешаны ўсе сцены амаль да самай столі. Гэта былі творы знакамітых майстроў, якія калісьці жылі на свеце альбо жывуць цяпер – пейзажы, нацюрморты, сцэны з жыцця простых людзей, сюжэты з Бібліі.
У музей прыходзілі людзі. Яны з асалодай і цікаўнасцю ўглядаліся ў малюнкі. Іх вочы перадавалі розныя пачуцці: ад радасці і задавальнення ад убачанага – тады яны іскрыліся і ўсміхаліся, да абыякавасці, калі карціна наогул не падабалася.У адным з залаў паміж партрэтамі важных асоб размясцілася некалькі вялікіх люстэркаў. Яны былі ў такіх жа пышных рамах, як і тыя палотны, што віселі побач з імі. Таму іх цалкам можна было прыняць за жывыя карціны, у якіх, у адрозненне ад нежывых, застыўшых малюнкаў, увесь час змяняўся выраз нечага дапытлівага твару і вачэй, якія разглядалі ўсё навокал.
Люстэркі часта спрачаліся і сварыліся з карцінамі з-за таго, што лічылі сябе ні ў чым не саступаючымі гэтым намаляваным палотнам. Насупраць, яны нават адчувалі над імі сваю перавагу. Паджартоўваючы з гэтых неразумных і надзьмутых зазнаяк, люстэркі пасылалі на карціны сонечныя зайчыкі, тым самым жадаючы нашкодзіць ім. Вось такія яны былі шкодныя спрачальнікі!
Але як жа даказаць, што іх спрэчка дарэмная! Што і карціны і люстэркі патрэбныя людзям! Калі чалавек глядзіць у люстэрка, ён бачыць у ім сваё адлюстраванне і імкнецца стаць больш прыгажэйшым і лепшым. Тыя ж пачуцці выклікае ў яго добрая карціна. Яна робіць душу чалавека лепшай і чысцейшай, насычаючы яе станоўчымі эмоцыямі.
Доўгую і бессэнсоўную спрэчку люстэркаў з карцінамі выпадкова вырашыла адна маленькая дзяўчынка. Яна ўвайшла разам з мамай у гэтую дзіўную залу і захоплена ўсклікнула:
– Як тут хораша! Якія жывыя і яркія фарбы! Мама! Мне здаецца, што ад карцін і люстэркаў ідзе цяпло і святло!
– Так! Ты маеш рацыю, – з усмешкай адказала мама. – Вельмі добра, што тут ёсць люстэркі. Яны робяць пакой больш святлейшым і прасторным.
І тады карціны і люстэркі зразумелі, што яны дапаўняюць адно адну і ствараюць у людзей цудоўнае адчуванне радасці і шчасця. З тых часоў яны перасталі сварыцца і сталі жыць вельмі дружна.
Гэтая казка на рускай мове
10.06.20