Бацькоўскія запаветы
Мае бацькі спазналі многа
Бяды і страт падчас вайны.
Зямля гарэла ад пажараў
І чырванела ад крыві.
Мае старыя баба з дзедам
У зямлянцы сохлі без харчоў,
Бо ўсё сяло спалілі немцы,
Забралі ежу і кароў.
Мой бацька ваяваў на фронце.
Ён ведаў, час надыдзе той,
Калі фашысцкая зараза
Сыдзе навек з зямлі радной.
Яе прагоніць дух магутны,
Які жыве ў душы людской,
Любоў святая да радзімы,
Пяшчотнай матухны сваёй.
І ўспамін азёраў, рэчкі,
У якой купаўся да зары,
Садоў пахучых, гнуткіх вербаў,
Што шамацелі ля вады.
Як жа пражыць без той свабоды,
Што ў маленстве адчуваў?
Ты ж нарадзіўся для палёту,
Як птушка крылы распластаў.
Ніхто не зможа знішчыць гэта,
Бо адчуванне дабраты
Парасцвітала ў нас навечна,
І шчасце з намі назаўжды.
p.s. на фото 9 мая 2014 года
7.03.20