АЎТАМАБІЛЬ ПЕЦЯ І ЯГО СЯБРЫ
У кнізе размешчаны казкі для дашкольнага і малодшага школьнага узросту.
Колькі ўсяго цікавага і незвычайнага адбываецца ў нашым жыцці! Маленькі цацачны Трактар здольны ўзараць бабулін гарод, вясновы Трамвайчык прывозіць у горад чараўніцу Вясну, дзеці катаюць зайцаў на веласіпедзе. А яшчэ ў звычайным горадзе пасяліўся жывы дзіцячы аўтамабіль. Ён умее сябраваць і вельмі любіць дзяцей. Апрача таго ён заўзяты вандроўнік. Пра прыгоды аўтамабіля Пеці і яго верных сяброў вы даведаецеся, калі прачытаеце гэтую займальную кнігу.Змест кнігі наступны:
1 частка. Незвычайныя здарэнні
Бабуліны памочнікі
Лунацік
Няўрымслівы зорны Мячык
Сіўка-бурка
Маленькія вандраванні
Вясновы трамвайчык
2 частка. Казачная аповесць “Аўтамабіль Пеця і яго сябры”
Першая вандроўка дзіцячага аўтамабіля з матуляй у вёску
Пеця знаёміцца з гарадскімі вуліцамі
Самастойнае вандраванне з горада ў вёску
Сустрэча з сябрамі
У лес па грыбы на чырвоным аўтамабілі
Лясная згуба
Вясковыя сябры выпраўляюць Пецю ў горад
Новыя гарадскія прыгоды аўтамабіля
Сава з тэлефонам
Тэлефон знаёміць Сашу з Пецем і Тузікам
Пеця з Тузікам едуць у Дзіцячы парк
Трамвайныя прыгоды Тузіка
Тузік і Пеця ў Дзіцячым парку разам з сябрамі
Нядзельны адпачынак на Ледзяной горцы
Ілюстрацыі да казак зрабіла вядомая мастачка Эльга Папова. Кніга вельмі прыгожая. Я ўпэўнена, што мастацкае афармленне кнігі спадабаецца ўсім, каму яна патрапіць ў рукі.
Кніга надрукаваная ў 2019 годзе у выдавецтве "Беларусь".
Дарагія чытачы! Шукайце нашу цікавую і прыгожую кнігу ў кнігарнях!
Відэа кнігі
https://www.youtube.com/watch?v=SRZk4tDhgO4&t=78s
У інтэрнэт-магазіне “Белкніга”
https://belkniga.by/catalog/nauchnaya_i_tekhnicheskaya_literatura/matematika-fizika-himiya/autamabil-pecya-i-yago-syabry-z-1050-s-3/
У інтэрнэт-магазіне выдавецтва Беларусь
http://izdatelstvo.by/authors/damaronak-t.%D1%96.html
https://www.21vek.by/fiction_books/izdatelstvo_belarus_030.html
https://oz.by/books/more10909738.html
Дарагія чытачы! Шукайце нашу цікавую і прыгожую кнігу ў беларускіх кнігарнях і выдавецтве “Беларусь”
эл.кніга “Аўтамабіль Пеця і яго сябры”>
29.10.19