Варона ў капелюшы - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Варона ў капелюшы
Варона ў капелюшы
У прыдарожным лесе жыла маладая і вельмі шустрая Варона. Яна ні секунды не сядзела на месцы – лётала і лётала, нястомна разглядаючы ўсё вакол сябе. Смага багацця раз'ядала яе.      Часам па дарозе міма лесу праязджалі дарагія машыны. Варона ведала, куды яны едуць – у размешчаны непадалёку Дом адпачынку. З машын выходзілі багата і густоўна апранутыя людзі – будучыя адпачывальнікі. Варона разглядала іх уборы. Асабліва падабаліся ёй прыгожыя капелюшы на галоўках дзяўчын. Ах, як хацелася ёй мець такі капялюш!
     І тады прыйшла Вароне ідэя адкрыць прыдарожную гасцініцу для пералётных птушак. "Ура! – падумала яна. – Нарэшце, я разбагацею." Хітруга ўпрасіла працавітых баброў змайстраваць для будучай гасцініцы маленькія драўляныя хаткі, а вавёрак – развесіць іх на галінках дрэў у лесе.
     Усё атрымалася выдатна. Варона абляцела лясную гасцініцу і засталася задаволена сваёй выдумкай. "Назаву яе Гасцініца Турыст" – вырашыла яна.
     На наступны дзень Варона ўселася ў галінку высокай хвоі, што стаяла ля самай дарогі, і пачала зазываць на начлег у новую гасцініцу пралятаўшых міма птушак. Неўзабаве да яе падляцелі дзве стомленыя ластаўкі.
     – Тут адкрылася гасцініца? Як добра! – прапішчалі птушачкі.
     – Толькі грошы наперад! За суткі адзін залаты, – каркнула Варона.
     Аплаціўшы за двое сутак, ластаўкі занялі ўпадабаны ім домік №5. На большы тэрмін пражывання ў гасцініцы ў іх не хапіла грошай. Ластаўкі былі небагатыя.
     Але на жаль, небаракам не прыйшлося па-сапраўднаму адпачыць і гэтыя два дні. Ужо раніцай іх разбудзіла гаспадыня і папрасіла ачысціць заняты імі нумар.
     – На досвітку ў лес прыляцела вялікая чарада “шпакоў-афіцэраў". Усе яны жадаюць пасяліцца ў гасцініцы. А ў мяне не хапае для іх аднаго доміка! Адлятайце, ластаўкі! З-за вас я не магу парпусціць такіх багатых кліентаў! – гучна пракаркала расхваляваўшаяся Варона. Яна замахала крыламі прама перад самымі дзюбкамі ластавак, такім чынам жадаючы іх як мага хутчэй іх прагнаць.
     " Якое нахабства!" – падумалі ластаўкі.
     Але яны былі добра выхаваны і вырашылі не спрачацца з шустрай Варонай, хоць ім нічога не заставалася, як пакінуць гэтую негасцінную хату. Птушкі паляцелі ўглыб леса, дзе, да свайго шчасця, заўважылі нечую хату. Ластаўкі не ведалі, што гэта жыллё лесніка. Яны звілі пад дахам гняздзечка, абмазалі яго глінай, каб было цёпла, і пасяліліся ў ім. А добры ляснік, заўважыўшы маленькае жыллё ластавак, не разарыў яго, а наадварот, быў вельмі рады такім добрым суседзям.
     Аднойчы, ластаўкі вырашылі паглядзець, як жа там пажывае іх знаёмая Варона. Паляцелі да гасцініцы. І што ж яны ўбачылі?
     Яны не пазналі быўшую гаспадыню, калі побач з імі праляцела нейкая чорная "пачвара ў капелюшы".
     – Ах, гэта тая крыклівая Варона! – здагадаліся ластаўкі і засмяяліся ёй наўздагон.
     Вось так і скончылася гэта маленькая гісторыя пра разбагацеўшую Варону-камерсантку і ластавак-трашчотак, такіх, якіх кожны з нас часта сустракае, калі шпацыруе ў лесе.
     
      Гэтая казка-прытча на рускай мове
26.08.19