Старасць і маладосць - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Старасць і маладосць
Старасць і маладосць
У самай звычайнай гарадской сям'і падрастаў сын. Ён ужо хадзіў у адзінаццаты клас і марыў пра ўніверсітэт. Сталае жыццё, у якое ён толькі пачынаў уступаць, здавалася яму вельмі цікавым. Будучыня бачылася шчаслівай і радаснай. Ён любіў вучыцца, чытаць разумныя кніжкі, вывучаць камп’ютэрныя праграмы і зусім яшчэ не задумваўся пра старасць.      Побач з ім у гэтай жа кватэры жыла яго бабуля. Ёй было ўжо за 80 гадоў. Хвароба падкасіла, а некалькі месяцаў ляжанні ў пасцелі ўшчэнт змучылі яе. Гледзячы на сямнаццацігадовага ўнука, яна мімаволі ўспамінала свае маладыя гады, і далёка схаваная ціхая зайздрасць да гэтай невычэрпнай жыццёвай сілы балюча шчаміла яе сэрца. Вядома, жыццё пражыта, яго не вернеш, але як яшчэ хочацца жыць, быць здаровай і бадзёрай!
     
     У цэнтры сучаснага горада размясціўся кавалачак старога, даваеннага. Гэтым будынкам і дрэвам ужо за сто гадоў. Але побач з напаўразваленым двухпавярховым домам ужо падрастае новы, прыгожы шматпавярховы. Яго будуюць на месцы знесеных старых дамоў. Новы дом прыгажэе на вачах. Людзі, праходзячы міма, любуюцца ім. Але ён яшчэ нічога не ведае пра жыццё. Толькі з'явіўшыся на свет, малы яшчэ вельмі нявопытны. Гледзячы з павагай на стары будынак, ён разумее, колькі ўсяго цікавага той смог пабачыць за сваё доўгае жыццё на белым свеце. А стары, насупраць, пазіраючы на падрастаючае немаўляці, зайздросціць яго прыгажосці і навізне.
     Але вось прыйшлі будаўнікі і пачалі рамантаваць стары дом. Яны паправілі дах, памянялі рамы акон, дзвярэй і паступова ператварылі зношаны будынак ў абноўлены і прыгодны для сучаснага жыцця!
     А як жа наша бабуля? Яе таксама падлячылі. Новыя сучасныя лекі зрабілі сваю справу, і бабуля ўстала на ногі. Ціхая радасць блішчыць у яе вачах. Яна баіцца верыць у тое, што зноў ходзіць!
     
      Гэтая прытча на рускай мове
26.08.19