Маша и яе чароўны лес(20 частка Першы раз у чацвёрты клас) (чытае Ліка Пташук)
Першага верасня а дзевятай гадзіне раніцы Маша сабралася ісці ў школу. Пасля летняга адпачынку цяжка было прачнуцца так рана. Але Маша прачнулася яшчэ раней, чым зазвінеў яе будзільнік у сотавым тэлефоне. Дзяўчынку хвалявала радасная падзея, якая сёння павінна была здарыцца ў яе жыцці. А гэта – сустрэча з аднакласнікамі, настаўнікамі, вясёлыя гутаркі, усмешкі, абдымкі і, вядома ж, падарункі.
На стале ў Машыным пакоі ўжо стаяў вялікі прыгожы букет. Яго яны з мамай учора прыгатавалі да свята – Дня ведаў. У букеце – шыкоўныя ружы, іх мама зрэзала са свайго любімага куста. “Шкада іх зразаць, аднак нашы кветкі парадуюць Алу Максімаўну, тваю настаўніцу”, – сказала мама.Устаўшы з пасцелі, Маша не стала марудзіць і хутка сабралася. Новая школьная сукенка, вялікія белыя банты ў косах, новыя туфлі – усё гэта падабалася самой дзяўчынцы. Вядома ж, мама таксама пойдзе з ёй у школу на ўрачыстую лінейку. Вось толькі шкада, што тата не зможа прыйсці, у яго неадкладныя справы на працы.
У двары прыгожую Машу радасна сустрэў Тарзан, і нават Цішка ў гэты момант сядзеў на высокай хвоі каля дома. "Якая Маша сёння прыгожая", – заўважыла пухнатая ялінка. Калісьці даўно яе яшчэ зусім маленькую пасадзіў Машын тата. Гэта здарылася ў той год, калі нарадзілася Маша.
– Наша дачка будзе расці разам з лясной прыгажуняй, – сказаў ён жонцы.
З тых часоў перад Новым годам Машыны бацькі ўпрыгожвалі для дачкі навагоднюю Ёлачку, а менавіта тую самую ялінку, што расла каля іх дома ў двары. Яны заўсёды клапаціліся пра яе, як пра сваё дзіця, палівалі, падкормлівалі і нават далі ялінцы імя – Сонечка. Вось так, як у казцы, лясная ялінка стала іх названай дачкой.
Маша ведала гэта, але не раўнавала. Дзяўчынка часта падыходзіла да Сонечкі, кранала яе пухнатыя зялёныя лапкі са словамі: “ Прывітанне, сястрычка!”
Прайшло дзесяць гадоў. Ялінка падрасла. Цяпер яна ўжо вышэй за Машы. Усё, што адбываецца ў двары, у дрэўца на вачах, а Маша – асабліва.
"Маша цяпер ужо чацвёртакласніца", – думала ялінка, выпраўляючы сваю названую сястрычку ў школу і жадаючы ёй добрай дарогі і шчаслівага дня. Пэўна, гэтак жа думалі Тарзан і Цішка, разумеючы, што ў іх Машы сёння адказны і хвалюючы дзень.
Дзяўчынка пайшла ў школу, Цішка ўцёк дахаты, а Тарзан ізноў залез у будку, даглядаць свой ранішні сон. Толькі ялінка не спала, слухала спеў сінічкі, якая ўселася на яе верхавіне, і чакала Машу.
Нарэшце, дзяўчынка вярнулася. Адчынілася брамка, і разам з мамай у двор увайшла Маша радасная і трохі ўсхваляваная. Колькі ж новых прыемных эмоцый Маша зведала ў гэты першы школьны дзень пасля доўгіх летніх канікулаў! У яе руцэ зіхацеў галоўны сюрпрыз – падарунак ад самай блізкай сяброўкі. Маша адчыніла скрыначку і дастала адтуль маленькае важаня з белага шакаладу.
– Глядзіце, што мне падарыла Наташа, – сказала дзяўчынка, выхваляючыся падарункам перад татам, Сонечкай і Тарзанам. – Я таксама, – Маша хітра паглядзела на ўсіх, – падарыла Наташы шакаладныя цукеркі ў прыгожай скрыначцы.
Гэтая традыцыя – дарыць адна адной маленькія падарункі – узнікла ў дзяўчынак з першага класа, калі Маша з Наташай пасябравалі і папрасіліся сесці за адну парту. З таго часу яны ні разу не пасварыліся, а ў сяброўстве імкнуліся рабіць адна адной прыемнае.
– А як настаўнікі, што яны вам сёння казалі? – спытаў тата, калі яны ўвайшлі ў хату.
– Павіншавалі з пачаткам навучальнага года і пажадалі поспехаў, – усміхнулася Маша.
Мама ж паглядзела на цяжкі школьны рукзак дачкі. Там ляжалі новыя падручнікі для чацвёртага класа. Іх выдавалі сёння ўсім вучням 4Б класа.
– Усё гэта багацце табе належыць вывучыць за навучальны год, – заўважыла мама. – Але ты не хвалюйся. Калі будзе трэба, я трохі дапамагу.
– Дзякуй, – сказала Маша. – Матуля, я што такая неразумная? Сама не спраўлюся?
– Вядома, справішся, – мама абняла сваю дарагую дачушку, – ты ж разумніца ў мяне і вельмі працавітая.
А ў двары ля будкі ўсё яшчэ сядзеў Тарзан, з-за плота вынырнулі кацяняты з коткай. Відаць, яны кудысьці далёка хадзілі. Ялінка, паглядзеўшы на ўсмешлівую і задаволеную Машу, нават трохі пазайздросціла ёй. Яна чакала, што дзяўчынка, прыйшоўшы са школы, падыдзе да яе і скажа штосьці добрае. Але Маша была так усхвалявана, так перапоўнена новымі прыемнымі ўражаннямі, што зусім ні на каго (кога) не звярнула ўвагі, акрамя сваіх бацькоў. Яна не заўважыла, што на яе ў гэты час глядзелі цікаўныя вочкі яшчэ аднаго маленькага стварэння. А менавіта, белага важаняткі! Гэты "альбінос" не так даўно нарадзіўся ў лесе і выпадкова апынуўся разам з мамай вожычыхай каля плота Машынай хаты. Важанятка глядзела на Машу, у руцэ якой было такое ж, як і яно, белае важаня, толькі вельмі маленькае. "Значыць, акрамя мяне, у гэтым лесе жывуць белыя важаняты", – вырашыла важаня.
– Сняжок! Што ты там убачыў? – спытала ў яго мама-вожычыха. – Бяжы за мной.
Яна, як і ўсе яе сваякі, была цёмна-шэрага колеру і зусім не разумела, чаму яе важанятка нарадзілася белым як снег. Вожычыха вадзіла яго па лесе, спадзеючыся, што яно пагрэецца на Сонейку і стане такім жа, як усе вожыкі – шэранькім альбо карычневым. Але гэтага не адбывалася. Важаня расло і ўсё роўна заставалася белым.
– Табе добра, – казалі яму брацікі, шэранькія важаняты. – Мама цябе любіць больш, чым нас, таму што ты асаблівы.
– Гэта не так, – адказвала мама-вожычыха. – Я люблю ўсіх вас аднолькава.
Прыйшла Восень, і вожычыха пачала рыхтавацца да Зімы.
– Хутка стане зусім холадна, – казала яна сваім дзецям. – Мне трэба добра ўцяпліць нару, каб нам было ўтульна ў ёй спаць да прыходу Вясны.
– Мама, а што адбываецца Зімой? – спыталі важаняты.
– Зімой выпадае шмат снегу, дзядуля Мароз грукае па зямлі чароўным кіем і падмарожвае зямлю.
– І тады будзе холадна?
– Так, вельмі. Таму мы Зімой хаваемся ў цёплую нару пад зямлю і спім.
– Мама, а што такое снег? – пацікавілася белае важаня, бо яго мама назвала снежным іменем.
– Снег? Гэта белыя сняжынкі, яны падаюць з неба на зямлю і хаваюць яе ўсю пад снежным покрывам.
"Я абавязкова пагляджу на іх", – вырашыў Сняжок і летуценна паглядзеў угару.
У блакітным небе свяціла яркае Сонейка. Вось толькі з бяроз і асін, вальсуючы, да зямлі ляцелі зусім не белыя сняжынкі, а залацістыя восеньскія лісточкі.
Гэты аповед на рускай мове
8.07.19