Маша и яе чароўны лес(11 частка Першы дзень летняга адпачынку) (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Маша и яе чароўны лес(11 частка Першы дзень летняга адпачынку) (чытае Ліка Пташук)
Маша и яе чароўны лес(11 частка Першы дзень летняга адпачынку) (чытае Ліка Пташук)
У першы дзень летніх канікул Маша спала вельмі доўга. Яна некалькі разоў прачыналася, але ўспомніўшы, што ў школу ісці не трэба, ізноў заплюшчвала вочы. Блажэнна пацягвалася ў пасцелі і ўсміхалася. Як прыемна пакачацца ў ложку і ні пра што не думаць! Мама падышла да дзвярэй спальні, паглядзела на спячую дачку і не вырашылася яе будзіць – хай адаспіцца, як-ніяк заслужыла адпачынак.      Але вось сонечны праменьчык ускочыў на коўдру, прабег па падушцы і спыніўся на пухнатых светлых валосіках, потым зазірнуў у твар і… Маша зажмурылася ад яркага святла. Пара ўставаць!
     Памыўшыся пад халодным струменьчыкам вады, дзяўчынка выбегла ў двор. А там ужо лета! Цёплы свежы ветрык гуляе па двары і па садзе, цярэбіць маладыя лісточкі, беласнежныя ўборы дрэў, зялёную траву і ляціць далей за агароджу саду да лесу.
     – Як хораша ў нашым садзе, дрэвы ў белым колеры, нібы нявесты! – цешылася Маша.
     Яна падышла да матуліных пасадак клубніц:
     – Клубніцы таксама цвітуць, хутка будуць ягадкі. А вунь на тых кусціках ужо завязаліся зялёныя ягадкі, – разгледзела дзяўчынка.
     Тарзан пачуў голас маладой гаспадыні, вылез з будкі і пабег да яе, затым чамусьці звярнуў да агароджы саду.
     – Што там? – зацікавілася Маша.
     Падышоўчы бліжэй, яна заўважыла ў кустах агрэсту вожыка.
     – Як ён тут апынуўся? Ды ён жа зусім маленькі. Гэта важанятка, – зразумела дзяўчынка, узяўшы сваю "знаходку" ў рукі.
     Калючы малыш не супрацівіўся. Ён глядзеў на Машу сумнымі вочкамі, і ёй здалося, што ў яго ўся мыска ў слязах.
     – Ён плакаў! Згубіўся, дурненькі. Вожыка, напэўна, шукае мама, – засмуцілася дзяўчынка.
     І яна мела рацыю. У лесе гэтай раніцай перапалохалася вожычыха. Справа ў тым, што калі яна ненадоўга сышла з дому, яе сыночак ў норцы яшчэ салодка спаў. Вожычыха вырашыла, што паспее наведаць сваю сястру, якая жыла ў другім канцы вялікай лясной паляны. Але вярнуўшыся, вожычыха не знайшла малога ў норцы. Ён, прачнуўшыся і не адшукаўшы паблізу маму, расхваляваўся і адправіўся на пошукі яе, але зусім у іншы бок – да хаты Машы.
     А там агарожда і маленькая шчылінка ў ёй. Настойлівае і спалоханае важанятка пралезла праз шчыліну ў агароджы і ўжо тут не на жарт спалохалася! Усё вакол было яму не знаёма – не тыя дрэвы, не тая трава, а яшчэ вялікі сабака падбег да яго.
     – Ай-яй-яй! – піснуў малы і заплакаў ад гора. – Ма-ма-а-а! Дзе ты-ы-ы!
     Але калі Маша ўзяла яго на рукі і загаварыла добрым голасам, важанятка трохі супакоілася. Можа быць, як у казцы, малыш прыняў яе за добрую фею, выратавальніцу? Дзяўчынка ўсё зразумела і тут жа пайшла з малянём у лес. Яна ведала, дзе жыве сям'я вожыкаў, таму што не раз назірала за імі, калі хадзіла па лесе.
     Як добра, што Маша прыйшла своечасова. Вожычыха толькі што вярнулася і, не знайшоўшы сыночка, збіралася адправіцца на пошукі его. А Маша тут як тут з яе сыночкам у руках. "Якая добрая дзяўчынка, – падумала вожычыха. – Яна выратавала майго малога".
     Вожычыха ўдзячна глядзела на Машу і не спяшалася ўцякаць ад яе. Напэўна, ёй таксама захацелася зрабіць для гэтай дзяўчынкі штосьці добрае. А галоўнае – з гэтага моманту яны сталі сябрамі! Тарзан глядзеў на ўсё гэта, і яму было прыемна, што ў яго такая добрая і разумная гаспадыня.
     
      Гэты аповед на рускай мове
7.05.19