Маша и яе чароўны лес(4 частка Новыя падарункі чараўніцы Вясны) (чытае Ліка Пташук)
Сыходзіў сакавік. У пачатку яга чараўніца Вясна ўступіла ў свае правы. За гэты месяц яна стварыла шмат добрага чараўніцтва ў тых краях, дзе жыла дзяўчынка Маша. Яе сябры, сонечныя прамяні, растапілі амаль увесь снег у лясах, на балотах, на лугах и сенажацях, рэкі і азёры ачышчаліся ад лёду, адталі змёрзлыя лясныя ручайкі. Але як жа Вясне ўдалося звязацца з сонечнымі прамянямі? На пачатку сакавіка ўсё неба яшчэ было зацягнута шэрымі хмарамі, часта ішоў мокры снег, і наогул Сонца на небе не было відаць.
Ах, гэта чараўніца! Яна проста схітравала. Вясна пахваліла паўночны, заходні, усходні і паўднёвы вятры, якія па чарзе абдзімалі нашу планету, за сілу і адвагу, хоць яны зусім не былі адважныя і ляніва ляталі поруч з зямлёй. Але пахвала – вялікая сіла.. Вятры падбадзёрыліся і панесліся ў неба ваяваць з шэрымі хмарамі. Вы не паверыце, вятры здолелі разагнаць хмары за некалькі дзён! Неба ачысцілася, і Сонца асвятліла зямлю сваімі гарачымі прамянямі.Адчуўшы вясновае цяпло, зямная прырода пачала ажываць. На расталых ад снегу купінах лясных балот выраслі першыя вясновыя кветачкі – ярка-жоўтыя галоўкі падвею. Вялікія і маленькія лясныя паляны, лугі, берагі рэк і азёр пакрыліся яркімі вельмі далікатнымі першацветамі – падснежнікамі, пралескамі, ветрагонкамі, кураслепам і іншымі казяльцамі. Лясныя дрэвы і кусты прачнуліся ад зімовай спячкі і таксама гатовыя былі прыняць ад Вясны яе чароўныя дарункі – маладую пахучую лістоту і кветкі.
Але першай у Машыным лесе чараўніца Вясна надзяліла юную Вербачку, тую, што расла ля хаты дзяўчынкі. Дрэўца атрымала ў падарунак пухнатыя мяккія "коцікі", якія вылупіліся з яго пупышак, нібы кураняты з яек. Узрадавалася маладая Вербачка і адразу папрыгажэла. Ранішняе Сонца асвятліла яе, і тады яе "коцікі" зазіхацелі, быццам перламутравыя шарыкі.
Маша падышла да Вербачкі, пагладзіла яе пухнатыя кветкі і ўсміхнулася.
– Якія вы мяккія, далікатныя, цудоўныя! – сказала яна.
Рабіна і Клён, тыя, што раслі недалёка ад Вербачкі, нават трохі пазайздросцілі ёй, бо іх Маша яшчэ не пахваліла. Але яны ведалі, што і іх чарга расквітнець хутка прыйдзе. Чараўніца Вясна ніколі не забывае ні пра адну расліну. Вось толькі ў яе свой парадак у справах. Строга па графіку яна раздае вясновыя падарункі.
Нарэшце, у лесе, дзе жыла Маша, адна за адной распусцілася лістота на ўсіх дрэвах і кустах. Адчуўшы дакрананне гарачых сонечных прамянёў, Алешына сагрэлася і расцвіла чырванаватымі кветачкамі. Ляшчына не захацела адставаць ад яе і распушыла жоўтыя каташкі (завушніцы). І вось ужо зазелянелі ясені і рабіны, ліпы і дубы, клёны і таполі. На зямлі ўслед за першацветамі зацвіў падбел, а затым лугі і лясныя палянкі пакрыліся дываном з залатых дзьмухаўцоў.
Загудзеў увесь лес! Прачнуліся матылькі і мухі, чмялі і пчолы. Прыйшла пара і мурашкам прымацца за работу. Заварушыўся велізарны мурашнік пад высокай хвояй.
А птушкі… Колькі іх з'явілася ў лесе! Крумкачы і вароны, сарокі, вёрткія лясныя сініцы, сустракайце пералётных птушак! Іх прывяла за сабой чараўніца Вясна і ўжо рассяліла па лясах, лугах і балотах. У кожнай з птушак сваё гняздо, свая старая леташняя хата. Яны яе ўладкуюць, абновяць так, каб было прыемна і зручна гадаваць маладую птушыную дзятву. А тыя птушкі, галоўным чынам, маладыя, якія яшчэ ніколі не вілі свайго гнязда, абавязкова яго саўюць. Як гэта зрабіць? Не хвалюйцеся, сябры! Вам дапаможа чараўніца Вясна, яна нікога не пакіне ў бядзе, дапаможа ўсім, адгукнецца на кліч раптоўна. Чараўніца Вясна дапаможа, падкажа, пакажа, як і з чаго віць гняздо.
Камусьці з маладых птушак дапамагаюць бацькі. Але гэта адбываецца не часта. Малеча вучыцца ўсяму сама, назіраючы за жыццём у лесе.
Кажуць, што маладыя вароны і нават юныя сойкі, якім год ці два ад роду, часта становяцца памочнікамі ў бацькоў. Яны – ўзорныя дзеці, дапамагаюць матулям – старым варонам і сойкам гадаваць сваіх братоў і сясцёр, якія нядаўна вылупіліся з яек. Маладыя птушкі кормяць іх і вучаць лятаць.
Гэты аповед на рускай мове
21.04.19