На памяць для ўнукаў
Чалавек нарадзіўся. Вырас. Жаніўся. Нарадзіў дзяцей. Састарэў. Памёр.
Дзеці выкінулі яго старую адзежу, старыя каструлі, талеркі, ложак, старую шафу. Таму што ўсё гэта састарэла, знасілася, выйшла з моды. Выкінулі ўсё тое, што калісьці нажывалася з цяжкасцю, усё тое, што бераглося, што было для чалавека жыццёва важным і прэстыжным, набытым на стагоддзі.Не ўсё нажытае чалавекам сышло на звалку. Засталіся – скарбонка са старымі грашыма, ваенныя ордэны і медалі, старыя выразкі з газет, лісты, некалькі старых кніг, фотаальбомы і … інструменты.
Неяк унук рамантаваў дзверцы халадзільніка – страцілася гайка. Нідзе ў сваіх інструментах хлопец не змог знайсці падыходзячай. Але маці зазірнула ў скрыню са старымі инструментамі дзеда і знайшла якраз такую, якая была патрэбна яе сыну.
Гэты аповед на рускай мове
13.03.19