Летнія каникулы ў ваенным гарадку (аповед)
Заканчваўся навучальны год у гімназіі. Пяцікласнік Прохар ужо дамовіўся з бацькамі, што яны адпусцяць яго на месяц у ваенны гарадок Сонцава, дзе жывуць дзед і бабуля па татавай лініі. Улетку там добра. Гарадок невялікі, побач лес і рэчка.
Тата хлопчыка вайсковец. Яму на раду было напісана стаць лётчыкам. Як жа інакш, калі яго бацька і дзед прысвяцілі нялёгкай прафесіі лётчыка ўсё сваё жыццё. Прохар таксама хоча стаць вайскоўцам. Праз год ён будзе паступаць у Сувораўскае вучылішча. Хлопчык імкнецца добра вучыцца, займаецца спортам, каб у дванаццаць гадоў пасля заканчэння шостага класа без асаблівых цяжкасцяў паступіць у гэтую навучальную ўстанову. У гімназіі ён заўсёды ўважліва слухае настаўнікаў і спрабуе ўнікнуць ў тое, што яны тлумачаць, бо разумее, што пры такіх паводзінах дома яму можна будзе траціць менш часу на выкананне хатніх заданняў. У Прохара шмат сяброў, аднак галоўны і самы блізкі сябар – Максім. Ён таксама збіраецца паступаць у Сувораўскае вучылішча. І гэта добра, таму што разам ім будзе лягчэй і цікавей вучыцца.Вядома, што ў Сувораўскім вучылішчы строгі рэжым дня з раннім пад’ёмам, зарадкай. Пра гэта Прохар даведаўся з інтэрнэту. Слабы туды не паступіць. Трэба быць моцным і загартаваным. Хлопчык пачаў больш займацца спортам, і здаецца ў гэтай справе ў яго ёсць прагрэс. Мама кажа, што яе сын падрос, адужэў і нават папрыгажэў.
Прохар заўважыў, што ў апошні час па дарозе са школы ён адчувае прыемны водар вясны. У дварах квітнеюць кусты бэзу, на вуліцах – каштаны, на кветніках – браткі, нарцысы і цюльпаны. Хутка школьнікі развітаюцца з вучобай да восені, бо набліжаюцца самыя доўгія летнія канікулы. "На лета паеду да бабулі з дзядулем, там добра, адпачну ад вучобы, пакатаюся на ровары, парыбачу з дзедам, паплаваю. Летась тата абяцаў звазіць нас з мамай да мора. Спадзяюся, ён выканае сваё абяцанне ў ліпені альбо ў жніўні", – разважаў хлопчык.
Пры сустрэчы на вакзале ваеннага гарадка дзед Сямён адразу ж звярнуў увагу на добрыя змены, якія адбыліся за год з яго ўнукам.
– Малайчына! Падрос, памужнеў, цябе не пазнаць! – пахваліў ён Прохара.
А ўнук быў рады, што яго дзядуля як заўсёды ў добрым прыўзнятым добразычлівым настроі. Хоць старому нядаўна стукнула семдзесят пяць, ён не перастае займацца спортам. У доме і побач з ім у дзеда ёсць усё, што трэба для спартыўных заняткаў – трэнажоры, ровар, гіры, гантэлі. Да таго ж, дзядуля часта гуляе з бабуляй у бадмінтон, не забываючы ў той жа час прымаць неабходныя ў яго ўзросце лекі. Вось такі ён, Прошкаў дзед!
– Бабуля! Як ты тут, не хварэеш? – спытаў унук.
Яго бабуля Вера – далікатная маленькая жанчына, вельмі падобная на школьніцу. Рукі ў яе добрыя, вочы вясёлыя і ветлыя, голас мяккі душэўны.
– Блакітнавочка ты мая! – ласкава заве яе дзед Сямён.
І сапраўды такіх прыгожых блакітных вачэй Прошка ні ў каго не бачыў.
– Што ты, – маша рукой бабуля, – яны ўжо зусім не такія, якімі былі раней, у маладосці.
– Не, ты прыгажэйшая за ўсіх, – усміхаецца ўнук.
Цяпер жа не паспеў хлопчык увайсці ў дом, бабуля тут жа "шмыгнула" на кухню за пачастункамі, а ён рушыў услед за ёй. Як відаць, яны вельмі знудзіліся адно без аднаго.
– Прошанька! Раскажы, як ты, як вучоба! – ззяючы ад шчасця, бабуля паглядзела на дорага чалавечка.
– Ты спачатку накармі, а потым распытвай, – дакорліва прабасіў дзед.
– І сапраўды, хадзі, мой хлопчык, вымый рукі і садзіся за стол, – апамяталася бабуля Вера.
У цёплых зносінах са старымі прабеглі першыя дні адпачынку ў ваенным мястэчку. Надвор'е спачатку троху псавалася. Зусім не летняе пахмурнае неба не абяцала нічога добрага.
– Да нядзелі ўсё зменіцца. Вось убачыш, – дзед загадкава паглядзеў на ўнука.
– Чаму ты так вырашыў? – спытаў Прохар.
– Сам не ведаю. Але ўсё будзе добра. У яснае нядзельнае надвор'е я зважу цябе на вялікае прыгожае свята.
– Хм?
– Дык гэта ён так жартуе, – умяшалася бабуля. – Недалёка ад нас будзе праводзіцца авія шоў з паказальнымі палётамі знішчальнікаў.
– Там можна будзе паглядзець на новыя ваенныя самалёты? – спытаў хлопчык.
– Вядома, толькі нельга будзе іх чапаць рукамі, – усміхнуўся дзед. – Паглядзіш на новую тэхніку, на знішчальнікі.
– Ух, ты! Гэта будзе на ваенным аэрадроме ў Дзятлава? Паедзем туды на тваёй машыне?
– Абавязкова.
Як дзед і прадказваў, да выхадных надвор'е наладзілася. Праглянула сонца, неба пасвятлела, і настрой тут жа палепшыўся. Пасля ранішняй прабежкі і сняданку ўнук з дзедам адправіліся ў Дзятлава. Прыбыць паспелі своечасова, не спазніліся. Арганізаваны дзед усё прадугледзеў. Паставіўшы машыну на стаянцы, яны падышлі да самалётаў.
– Глядзі! – дзед Сямён паказваў на грозныя магутныя знішчальнікі. – Гэта зусім новыя самыя магутныя баявыя машыны. Яны падымаюцца вельмі высока і развіваюць велізарную хуткасць, – растлумачыў ён.
Дзядуля ішоў уздоўж шэрагу новенькіх знішчальнікаў. А яны і сапраўды толькі нядаўна занялі тут свае ганаровыя месцы. Гэтыя самалёты – вынік зацятай працы таленавітых авіяканструктараў. Якімі адважнымі павінны быць лётчыкі, што не пабаяліся сесці за штурвал найновага, але яшчэ не зусім выпрабаванага ў палётах самалёта…
Прошка разглядаў самалёты і мімаходам зірнуў на свайго дзеда. А той, нягледзячы на стары ўзрост, ганарліва крочыў па дарожцы ўздоўж грозных баявых машын. Па яго ўчэпістаму разумнаму позірку, па ваеннай выпраўцы не цяжка было здагадацца пра тое, што гэты чалавек і сам калісьці лётаў на знішчальніках, быў лётчыкам-выпрабавальнікам.
Прошка ўсё ведаў пра свайго дзеда. Тое, што ён ваенны лётчык першага класа, маёр у адстаўцы, раней лётаў на вучэбна-трэніровачных самалётах, знішчальніках, што ў яго шмат узнагарод за шматгадовую службу ў радах арміі. Унук, вядома ж, ганарыўся сваім дзедам і вельмі імкнуўся быць падобным на яго. "Паступлю ў Сувораўскае вучылішча, скончу яго, затым буду паступаць у лётнае", – такія думкі даўно пасяліліся ў галаве Прохара, і ён упарта ішоў да вызначанай мэты…
На аэрадроме ўжо пазбіралася шмат людзей. Дзед Сямён паклонам галавы вітаў сваіх знаёмых, камусьці з іх паціскаў руку, усміхаўся. Тут паўсюль былі яго старыя сябры, калегі. Настаў той момант, калі самалёты адзін за адным сталі ўзлятяць у неба. Хлопчык атрымліваў асалоду ад захапляльнага відовішча. Тым часам знішчальнікі дэманстравалі вышэйшы пілатаж. Яны былі падобныя на спрытных легкакрылых птушак – стрыжоў, якія з працяглым піскам ускінуліся высока ў неба і разразалі яго сваімі тонкімі цельцамі. А самалёты, ліха выканаўшы найскладаныя піруэты, паспяхова прызямляліся.
– Ух ты, клас! – выгукнуў Прохар.
Ён так захапіўся, што калі дзед сказаў:
– Усё. На сёння гэты знішчальнік апошні, – хлопчык засмуціўся.
Яму нават не захацелася з'яжджаць з аэрадрома дадому.
– Дзядуля, давай яшчэ трохі пабудзем тут, – папрасіў ён.
– Добра. Пойдзем, паглядзім на выставу ваеннай тэхнікі. Я пакажу табе штосьці цікавае.
І ён павёў унука ў канец аэрадрома. Калі яны падышлі бліжэй, хлопчык заўважыў пад павеццю на здзіўленне вельмі стары, нейкі недарэчны самалёт.
– Што гэта такое? Таксама знішчальнік? – спытаў ён.
Мабыць, Прошку яшчэ ніколі не даводзілася сустракаць на самавітым ваенным аэрадроме такі хлам.
- Яго сабралі з уцалелых частак ад знішчальнікаў, якія ваявалі ў 1941-42 гадах на франтах вайны. Гэта знішчальнік часоў Вялікай Айчыннай вайны, І-16, драўляны самалёт з фанернай абшыўкай, – сказаў дзед Сямён.
– Няўжо такія бываюць? – не паверыў хлопчык.
– Нічога дзіўнага. У той далёкі час, калі ў Савецкай улады не было грошай на добрыя самалёты, канструктары прыдумалі танны варыянт знішчальніка – лёгкі і досыць манеўраны самалёт. У 1933 годзе лётчык-выпрабавальнік Валерый Чкалов упершыню яго выпрабаваў. Твой прадзед, Прохар Сямёнавіч, мой бацька, да вайны таксама быў лётчыкам-выпрабавальнікам. У першыя гады вайны ён ваяваў на такім самалёце.
– Ух, ты! А я і не ведаў. Як жа ў яго атрымалася выжыць? – спытаў у дзеда Прошка.
– Што ты! Ведаеш, колькі яны з напарнікам збілі на гэтым драўляным самалёце магутных "металічных птушак" фашыстаў!
Толькі цяпер Прошка заўважыў, што на І-16 усталяваныя кулямёты.
– Вось як! – не паспяваў дзівіцца ўнук.
Гэты выдатны сонечны дзень хлопчык запомніць надоўга. Дома, седзячы за камп’ютэрам, Прошка адшукае ў інтэрнэце шмат цікавых звестак пра знішчальнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Ён даведаецца, што ўслед за І-16 у гады вайны ў неба падымаліся ўжо іншыя найноўшыя знішчальнікі – Як-3, Як-4, Ла-7. Іх старанна, днямі і начамі, стваралі ў канструктарскіх бюро, а затым выраблялі ў тыле таленавітыя савецкія людзі. Але І-16, лётчыкі ласкава далі яму мянушку "ішачок", быў першым знішчальнікам, які годна і вельмі адважна сустракаў і даваў адпор у першыя гады вайны нашмат больш дасканалым знішчальнікам нямецкіх акупантаў…
Гасцюячы ў бабулі з дзядулем, Прошка пазнаёміцца з гераічнай гісторыяй сваёй сям'і. Ён убачыць, колькі баявых узнагарод дагэтуль красуецца на ваенным мундзіры яго слаўнага прадзеда Прохара Сямёнавіча. Гэты мундзір дзед Сямён беражліва захоўвае, як сямейную рэліквію.
Так, хлопчыку ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца самому. І зусім не выпадкова ён нарадзіўся ў такой выдатнай сям'і, бо і яму "на раду напісана" працягнуць яе слаўную гісторыю. Вядома ж, Прохар будзе імкнуцца не падвесці, не запляміць памяць пра гераічныя подзвігі свайго прадзеда гэтак жа, як гэта робяць яго бацькі, бабуля і дзед.
Гэты аповед на рускай мове
21.01.19