Няўрымслівы Ручай - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Няўрымслівы Ручай
Няўрымслівы Ручай
     Праменьчык Сонца спазаранку
     
     У твае акенца зазірнуў.
     Пабач – Вясна стаіць ля ганку.
     І Свет ад шчасця патануў.
     
     Ручай бяжыць з гары і кажа,
     Што лёд і снег ён растапіў.
     А Сонцу смешна –
     Не дакажа малы. Пра гэта
     Ён схлусіў.
     
     У Ручай схаваліся іскрынкі –
     Дарункі сённяшней Вясны.
     Яны цяплом сваім сагрэлі
     Бліскучы лёд на той гары.
     
     І вось ужо Ручай іскрыцца,
     Што быццам пояс залаты.
     Ён і смяецца, і нясецца
     З вялікім гоманам сюды.
     
     Куды ж увальецца струмень жвавы,
     Той, хто не хоча зведаць сум?
     Не, не для славы, для забавы
     Ўсіх ён трошкі падмануў.
31.10.18