Святло тваёй Зоркі (казка)
Ён ляцеў, ляцеў, ляцеў. Самалёт нёс яго да той адзінай Зоркі, да яго Зоркі. Іншыя зоркі асвятлялі яго шлях і паказвалі яму дарогу. Вунь там, удалечыні яна. Ён ужо бачыць яе святло, яна вабіць, прыцягвае яго да сябе, як магніт. Ужо хутка, вельмі хутка Ён даляціць, дабярэцца да яе. А там, ззаду, засталася яго родная планета. Ён вернецца, абавязкова вернецца. Толькі трэба даляцець да сваёй Зоркі. Зорка скажа, у чым сэнс яго жыцця, што Ён павінен зрабіць на Радзіме, каб жыццё яго было дастойным павагі.
Усім хлопчыкам на яго роднай планеце трэба ведаць гэта, інакш жыццё іх будзе бессэнсоўным. Калі хлопчык дасягае паўналецця, ён заўсёды бачыць у сне, як можна дабрацца да яго адзінай Зоркі і адпраўляецца ў дарогу.Але калі ён дасягнуў паўналецця, Зорка не прыснілася яму. Яна не прыснілася яму і пазней. Колькі ён пакутаваў, як чакаў яе! Але яе не было! Жыццё, здавалася, стала пустым, непатрэбным. Ён быў у поўнай разгубленасці, нічога не заўважаючы і ні пра што не думаючы, акрамя, як пра тую запаветную Зорку. Ён нават не заўважыў, што адна Незнаёмка сочыць за ім і перажывае разам з ім яго гора. Дзяўчына вельмі шкадавала яго і кожны вечар прасіла Бога дапамагчы яму, паказаць дарогу да яго Зоркі. І Бог пачуў яе малітвы.
Аднойчы Зорка прыснілася яму!
І Ён паляцеў. А Яна глядзела ў неба і чакала яго. Яна верыла, што калі Ён вернецца, тое абавязкова заўважыць яе і падорыць ёй самую прыгожую кветку сваёй роднай планеты.
Гэтая казка на рускай мове
28.08.18