Касмічны падарунак - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Касмічны падарунак
Касмічны падарунак
Сёння Паўлік паслаў свайму сябру на планету ў сузор'і Рыбы падарунак да дня нараджэння – плюшавага Мішку. Рудага і вельмі сарамлівага. Да сузор'я Рыбы з Зямлі яшчэ няма прамога рэйса. Таму Мішку прыйдзецца ляцець з перасадкай – спачатку да Касіяпеі, а потым ужо да сузор'я Рыбы. Але ўжо ў наступным годзе будзе прамы рэйс. І тады Паўлік абавязкова злятае да сябра ў госці на зімовыя канікулы.      
      Гэты аповед на рускай мове
26.08.18