Шклянка жывой вады (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Шклянка жывой вады (аповед)
Шклянка жывой вады (аповед)
Хто безабаронны на гэтай Зямлі? Каму патрэбна дапамога? Вядома ж, у першую чаргу маленькія дзеці, старыя і хворыя. Калі ты малады, здаровы, тады не задумваешся пра старых ці хворых. Жыццё здаецца бясконцым, і нават цяжка ўявіць, што і ты калі-небудзь састарэеш, і тады табе, як паветра, будзе неабходна нечая дапамога. Маладосць бестурботная і не жадае думаць пра старасць. Ёй не хочацца глядзець у бок старых. Але, усё ж, ёсць добрыя і вельмі чулыя людзі і сярод моладзі.      Калі адна мая знаёмая дзяўчына пазнала, што яе бабуля патрапіла ў бальніцу і прыкавана да пасцелі, то адразу адправілася да яе на дапамогу. А дапамога бабулі была вельмі патрэбна, бо ў бальніцы столькі хворых, што санітаркам за ўсімі не ўгледзець. Бабуля ляжала на ложку і нават не магла ўзяць у руку шклянку з вадой, каб напіцца. Даглядаючы яе, унучка не абышла бокам і іншых старых, да якіх не прыходзілі родныя. Усім, каму патрэбна была дапамога, яна яе аказвала. І бездапаможныя людзі абагаўлялі сваю выратавальніцу…
     Калі ты малады і моцны, дапамажы таму, хто ў гэты час больш за ўсіх мае патрэбу ў тваёй дапамозе, і ты зразумееш, што твая дабрыня дапамагае іншым. Ты станеш ад гэтага яшчэ мацней і ўпэўненей у сабе. Хай твая дапамога складаецца ў добрым слове, учынку. А шклянка вады, якую ты падасі хвораму чалавеку, стане для яго выратавальнай шклянкай Жывой вады.
     
      Гэты аповед на рускай мове
06.07.18