Курсорчык-вандроўнік - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Курсорчык-вандроўнік
Курсорчык-вандроўнік
Бабуля Камп’ютэрная Мыш ніяк не магла ўсачыць за сваім унукам, мышанём Курсорчыкам. Ён раз-пораз ірваўся на экран камп’ютэра і шукаў там прыгоды.      – Куды ты пабег! – бурчала Камп’ютэрная Мыш. – Ты там патрапіш прама ў камп’ютэрныя сеткі і яшчэ, незнарок, заблудзішся. Што мне потым з табой рабіць?
     – Не бойся, бабуля, не заблуджуся! – адказваў унучак і ўцякаў на новую старонку інтэрнэту. А там так цікава!
     Вось, напрыклад, Вікіпедыя распавядае пра ўсё на свеце. І пра розных звяроў і птушак можна даведацца, пагартаўшы яе старонкі. Можна прачытаць, дзе яны жывуць, з кім сябруюць, што ядуць і дзе любяць падарожнічаць. Можна даведацца ўсё пра моры і акіяны, пра мацерыкі, пра вулканы, увогуле, нават і не пералічыш усяго, пра што можна даведацца ў гэтым дзіўным даведніку.
     Але мышаню, вядома ж, хацелася ў першую чаргу даведацца пра такіх жа, як і ён, мышанят, з якімі можна пасябраваць. І ён пабег на старонку з мульцяшкамі Youtube. А там сустрэўся і пасябраваў з Мікі Маўсам.
     Толькі праз пару гадзін бабуля камп’ютэрная Мыш змагла яго дагукацца назад і то толькі з дапамогай Сярожынай мамы, бо хлопчык гэтак жа захапіўся вандраваннем да Мікі Маўса, як і Курсорчык. Аднак усім вядома, што дзецям нельга доўга сядзець ля камп’ютэра, бо можна пашкодзіць вочкі. Дый маляню Курсорчыку абавязкова патрэбен адпачынак, гэта ведае яго бабуля Камп’ютэрная Мыш.
     
      Гэтая казка на рускай мове
17.03.18