Залатая Жаба (чытае Ліка Пташук)
Аднаго разу ў бясхмарны летні дзень некалькі самых гарачых сонечных прамянёў убачылі з вышыні велізарны вадаспад. Струмені вады падалі з вялікай гары і разбіваліся на незлічонае мноства маленькіх пырскаў, якія з шумам несліся ўніз. З цікаўнасці і з жадання выкупацца ў халоднай вадзе, каб хоць трохі астудзіць свае гарачыя стрэлы, сонечныя прамяні, не разважаючы, ускочылі ў вадаспад. Яны не здагадваліся, што хуткі і моцны паток вады можа праглынуць іх назаўжды і не вярнуць небу. Відаць, струмені вадаспаду так і вырашылі зрабіць. Ім спадабалася свяціцца залатым святлом, бо гэта так прыгожа!
Спалохаўшыся, сонечныя прамяні паспрабавалі вырвацца з абдымак вадзяных струменяў. Сабраўшы разам усе свае сілы, яны пачалі змагацца. Аднаму Прамяню пашчасціла вырвацца і выскачыць у высокую сакавітую траву, якая расла па баках вадаспада. Мокры залаты Прамень схаваўся ў траве, каб атрэсціся ад рэштак вады. Залатыя яскравыя пырскі паляцелі ў розныя бакі і патрапілі на маленькую зялёную Жабу, якая сядзела непадалёку. Пакрыўшыся залатымі пырскамі вады, Жаба ўмомант афарбавалася ў залаты колер.Ад вадзянога палону змаглі пазбавіцца і яшчэ некаторыя сонечныя прамяні. Вырваўшыся з вадаспаду, яны выпадкова афарбавалі ў залаты колер пясок і каменьчыкі каля яго падножжа. Астатнія залатыя прамяні Сонца так і засталіся ў вадаспадзе, які праглынуў іх назаўжды. Яны і цяпер ўвесь час асвятляюць яго бурлівыя пеністыя воды, робячы іх яшчэ прыгажэйшымі.
З таго часу кожны, хто падыходзе да падножжа вадаспаду, каб парадавацца на яго незямную прыгажосць, можа разглядзець у зарасніках высокай травы, што расце па яго баках, маленькую Жабу, якая зіхаціць на Сонцы дзіўным залатым святлом.
Гэтая казка на рускай мове
13.03.18