
Хлопчык і Дэльфін
Жыў у адным маленькім паселішчы на беразе акіяна хлопчык. Сям'я яго была небагатая. Бацька рыбачыў і часта сыходзіў у плаванне. Хлопчык заставаўся адзін з маці. Сын нудзіўся па бацьку, часта прыходзіў на бераг, глядзеў у далечыню на акіян і шукаў там бацькоўскае судна. Аднойчы ў вадзе, недалёка ад берага, ён заўважыў нечы хвост і зразумеў, што гэта Дэльфін. Дэльфін падплыў яшчэ бліжэй і застагнаў, нібы прасіў у чалавека дапамогі. І тады хлопчык убачыў вялікую крывавую рану на яго спіне.
– Як жа мне дапамагчы табе! – усклікнуў ён. – Трэба тэрмінова апрацаваць рану!З гэтымі словамі хлопчык пабег у аптэку і расказаў аптэкару пра бяду, якая здарылася з Дэльфінам. Аптэкар даў яму адмысловыя лекі і растлумачыў, як апрацаваць рану Дэльфину. Некалькі дзён хлопчык карміў і лячыў небараку.
Паступова Дэльфін адужэў, рана яго зажыла, і ён сышоў далей у ваду акіяна. Але калі хлопчык прыходзіў на бераг, Дэльфін, убачыўшы яго, падплываў бліжэй.
Яны пасябравалі. Хлопчык распавёў сябру пра сваё жыццё, пра тое, што вельмі жадае вучыцца. Дэльфін разумеў усё, пра што казаў яму хлопчык. І калі той расказаў пра жамчужыны, якія жывуць у ракавінах на дне акіяна, Дэльфін папрасіў маленькіх рыбак знайсці гэтыя ракавіны і прынёс жэмчуг хлопчыку.
Атрыманых за жамчужыны грошай хапіла хлопчыку на тое, каб аплаціць сваю вучобу і атрымаць добрую адукацыю. А стаўшы дарослым, ён напісаў аповесць пра свайго разумнага і добрага сябра – Дэльфіна.
Гэтая казка на рускай мове
13.03.18