Шчаслівыя гукі - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Шчаслівыя гукі
Шчаслівыя гукі
     Пачуўшы гукі роднай мовы,
     
     
     Матулі песню зведаў ты.
     Цябе сустрэлі сны маленства,
     А можа, хвалі дабрыні?
     
     Пяшчотны голас ля калыскі
     Чаруе твой дзіцячы слых.
     І словы льюцца быццам чысты
     Вясновы водар дзён былых.
     
     Згадай – матуля будзіць зранку,
     З усмешкай у вочы паглядзіць:
     – Мой галубочак, глянь, ля ганку
     Прамень яскравы зіхаціць.
     
     Ты паглядзеў. О, як прыгожа
     Ўсё навокал, быццам Рай!
     Хутчэй ускочыўшы з пасцелі,
     Гуляць у дворык выбягай!
     
     А там ужо звініць капель.
     Бягуць струменьчыкі вады.
     У ручай уліцца ледзь паспелі,
     Зрабіўшы сцежкі на зямлі.
     
     Стаіць змакрэлая таполя,
     І сонца свеціць у вышыні.
     Мір дачакаўся лепшай долі –
     Вясна прыйшла замест зімы!
     
     Засвішчуць юныя сінічкі,
     І закурлычуць жураўлі.
     Бярозкі заплятуць касічкі,
     Травінкі вырастуць з зямлі.
     
     А птушкі прыляцяць у гняздзечкі,
     Каб там выводзіць малянят.
     Ужо вельмі хутка стук сардэчак
     Пачуюць мамы птушанят.
     
     З спякотай лета прыляцела.
     Хутчэй знімаеш паліто,
     Скідаеш боты і здурэла
     Бяжыш – куды? Ды ўсё адно!
     
     Каб зліцца з мірам, як букашка,
     Як птушка ці малы жучок,
     Каб паспытаць – матуля кажа –
     Шчаслівага жыцця глыток.
18.02.18