Маё шчаслівае дзяцінства - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Маё шчаслівае дзяцінства
Маё шчаслівае дзяцінства
     
     Помню домік той драўляны,
     Дзе нарадзілася, расла.
     З родным брацікам гулялі,
     Не збягалі мы з двара.
     
     Двор наш быў такі прыгожы,
     У пахах кветак патанаў!
     Птушкі цвыркалі на дрэвах,
     І пчаліны гул стаяў.
     
     Сонца летам ззяла ў небе
     Нібы шарык залаты,
     Выплывала з-пад аблокаў,
     Усміхалася заўжды.
     
     З дзецьмі ў хованкі гулялі,
     У скакалкі, даміно.
     А матулі паглядалі
     Пільным вокам у акно.
     
     У зямлі “сакрэт” хавалі,
     Выхваляліся мы ім,
     Бо каменьчык той яскравы
     Дзеля нас быў залатым.
     
     На арэлях узляталі,
     Адпраўляліся ў палёт.
     У шчасных думках прыгадала
     Я сучасны самалёт.
     
     Мае светлае дзяцінства,
     Жаль, сышло. Скажы, куды?
     Толькі, усё ж, ты засталося
     Ў маім сэрцы назаўжды!
     
     p.s. Успаміны пра дзіцячыя гады ў доме №34 па вуліцы Розы Люксембург г. Мінска
18.02.18