
Страўсяня-першакласнік (казка)
У сям'і страусаў падрос страусяня Гога. У верасні ён пайшоў вучыцца ў школу. Першы клас, па меркаванню настаўнікаў, вельмі адказны, бо ўсёй сям'і першакласніка трэба перабудоўвацца на новы рэжым дня. А гэта значыць, што раніцай іх дзіця павінна раней устаць, каб не спазніцца ў школу. Затым, пасля заняткаў у школе, яму трэба зрабіць хатняе заданне да наступнага дня. Бацькам трэба сачыць за сваім вучнем, каб ён усё выконваў своечасова і па раскладзе.
Але ў сям'і страусяня паўсталі праблемы. Бацькам Гогі трэба было тэрмінова з'ехаць у працяглую камандзіроўку. Як жа ім быць са сваім першакласнікам? З ім застаецца толькі бабуля, але ж яна вельмі старэнькая!– Нічога страшнага. Як-небудзь справімся. Гога ўжо вялікі. Будзе мяне слухацца. Праўда, малыш? – спатала бабуля-страусіха ва ўнука.
– Вядома, абавязкова, – пацвердзіў Гога.
Неўзабаве бацькі паехалі. Аднак прайшло ўсяго толькі некалькі дзён, а ў дзённіку страусяняці з'явіўся першы запіс настаўніцы:
"Спазніўся на першы ўрок".
Потым яшчэ адзін:
"Забыўся выканаць хатняе заданне па арыфметыцы".
– Вось і пачаліся непрыемнасці! – засмуцілася бабуля. – Мабыць, тут без кантролю не абысціся.
І яна пачала апекаваць малога. Але, як на зло, бабуля сама шмат пра што забывала.
Да прыкладу:
– то яна не памятае, куды паклала свае акуляры;
– то, што яшчэ горш, забудзецца схадзіць на бацькоўскі збор у школу!
Аднойчы Гога прыйшоў са школы зусім засмучаны.
– Настаўніца казала, што, мабыць, прыйдзецца пакінуць мяне не другі год у першым класе, калі я не выпраўлюся. Бабуля! Я не хачу заставацца на другі год! Я буду сам старацца ўсё рабіць па раскладу. Глядзі! Я ўжо склаў яго!
– Малайчына! – сказала бабуля-страусіха. – Мы справімся з гэтай праблемай, малыш, вось убачыш! А мне, каб нічога не забываць, трэба трэніраваць сваю памяць і вучыць вершы.
Прайшоў некаторы час, і ўсё ў доме, дзе жыве Гога, наладзілася. Цяпер ён сам строга сочыць за тым, каб своечасова прачнуцца, пайсці ў школу, а ўвечары зрабіць урокі. У яго нават з'явіўся вольны час, каб хадзіць у кружкі па маляванню і танцам. А яго бабуля рупліва трэніруе сваю памяць. Кожны дзень яна завучвае на памяць верш.
Вось адзін з іх:
Я сягоння паспрабую ні пра што не пазабыць.
І на збор у школу ўнука не спазнюся я прыбыць.
Кожны дзень маленькі вершык я старанна завучу.
Усё я здолею асвоіць, калі моцна захачу.
Гэтая казка на рускай мове
18.02.18