Белы Свет - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Белы  Свет
Белы Свет
Жыла пад зямлёй Крынічка. Ціха блукала яна па падземных лабірынтах і ніколі не бачыла сонечнага святла. Часам яна сустракалася з іншымі крынічкамі, і распавядала ім пра сваё жыццё-быццё. Але якое можа быць жыццё пад зямлёй? Нуда, ды і толькі. Увесь час бачыш адно і тое ж – чорную зямлю. Толькі часам працячэш праз які-небудзь пласт пяску, вапняку ці іншай пароды зямлі.      Аднойчы сустрэлася нашай Крынічцы такая ж, як і яна, маленькая крынічка, якая чула ад іншых, мацнейшых і шпаркіх крынічак, што можна выйсці з падзямелля на верх зямлі і пабачыць Белы Свет. Для гэтага трэба толькі вельмі вялікае жаданне. Кажуць, што толькі адно імгненне жыцця наверсе пад Сонцам варта цэлага жыцця пад зямлёй!
     Вельмі захацелася Крынічцы ўбачыць Белы Свет. І яна пачала старанна прабівацца наверх. Некалькі дзён і начэй яна працавала, старанна прабіваючы новы ход. А калі на яе шляху сустракаліся іншыя крынічкі, яна распавядала ім пра Белы Свет. Некалькі самых цікаўных і адважных крынічак вырашылі ёй дапамагчы. Такім чынам, яны аб'ядналіся і пачалі працаваць усе разам. Справа пайшла нашмат хутчэй, бо разам крынічкі сталі нашмат мацней. Яшчэ некалькі дзён цяжкай працы і, нарэшце, Крынічка разам с сяброўкамі выбілася наверх. Ірвануў струменьчык вады, зашумеў і заспяваў ад радасці. Крынічка, заіскрылся на Сонцы мільёнамі рознакаляровых пырсак. Святло наверсе было настолькі яркім, што Крынічка адразу нават спалохалася яго. Але паступова яна агледзелася, а калі ўбачыла вакол сябе незвычайную прыгажосць – блакітнае прамяністае неба, ярка-жоўтае Сонца, зеляніну травы, то зразумела, што патрапіла на выдатны Белы Свет, створаны Богам.
     Крынічка была настолькі чыстай і празрыстай, што людзі, якія падыходзілі да яе, з задавальненнем спрабавалі яе ваду. З такім натхненнем прабіваючыся на верх Зямлі, Крынічка вельмі добра ачысцілася. Да таго ж, вада ў ёй стала гаючай. Так, атрымаўшы велізарнае задавальненне ад таго, што яна змагла ўбачыць Чароўны Белы Свет, Крынічка прынесла карысць людзям, падарыўшы ім сваю празрыстую ваду. Цяпер людзі, падыходзячы да струменьчіка Крынічкі, які радасна цурчыць і бье ўгару, набіраюць у пляшкі яго лячэбную ваду і п'юць на здароўе.
     
      Гэтая казка на рускай мове
21.01.18