Рознакаляровы парасонік (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Рознакаляровы  парасонік (чытае Ліка Пташук)
Рознакаляровы парасонік (чытае Ліка Пташук)
Па дарожцы парку ішла дзяўчынка. У небе свяціла сонейка. І ля куста пахучых руж, і ля клумбы з яркімі кветкамі пырхалі вельмі прыгожыя матылькі. Раптам на неба наплыла хмарка і пайшоў дожджык. Вядома, гэта быў зусім не халодны, а нават вельмі цёплы летні дожджык. Мама дзяўчынкі дастала парасонікі з сумкі і дзіцячы парасонік аддала дачцэ. Цяпер уздоўж дарожкі па парку плылі два рознакаляровыя, нібы кветнікавыя клумбы, парасонікі.      А на зямлі, як толькі пайшоў дожджык, усе матылькі хутка схаваліся: хто пад лісцік, хто пад кветачку, пры гэтым склаўшы крылцы разам так, каб яны не панамакалі пад дажджом. Вялікі чарнавокі Матылёк зазяваўся і намачыў свае тонкія крылцы. Ён не мог далей ляцець і таму, убачыўшы пад сабой "рознакаляровую клумбу", тут жа апусціўся на яе. Матылёк памыліўся, бо гэта была зусім не клумба, а парасонік. Яго несла ў руцэ дзяўчынка.
     Неўзабаве дожджык прайшоў, і на небе зноў заблішчэла сонейка. Крылцы Матылька сагрэліся і хутка абсохлі. Ён пырхнуў угару, а калі агледзеўся, то не ўбачыў побач ні знаёмых матылькоў, ні пахучых руж. Чаму? Менавіта таму, што ён разам з парасонікам правандраваў далёка наперад па дарожцы парку.
     Але Матылёк не разгубіўся. Ён паглядзеў на сонейка і адразу зразумеў, куды яму трэба ляцець, каб вярнуцца да знаёмай клумбы і да кустоў руж, і паляцеў у той бок. Шкада толькі, што дзяўчынка так і не даведалася, хто падарожнічаў на яе рознакаляровым парасоніку падчас дажджу. А Разнакаляровы парасонік быў вельмі задаволены, што на ім падарожнічаў чарнавакі Матылёк.
     
      Гэты аповед на рускай мове
2.01.18