
Наш с табой сакрэт
Па зялёнай траўцы скакаў сонечны Праменьчык, жоўценькі з разумнымі вочкамі і добрым сэрцайкам. Ён разглядаў кожную травінку, кожны лісточак позіркам сапраўднага мастака і дамалёўваў – каму залацінку на верхавіне, каму бліскучую палосачку. Убачыў Праменьчык паміж травінкамі маленькую бледна-ружовую Кветку і размаляваў яе больш яркай фарбай. Кветка папрыгажэла, і яе заўважыў Матылёк. Ён дакрануўся да прыгажуні сваімі далікатнымі цёплымі крылцамі і пацаваў. А маленькая Кветачка яшчэ больш папрыгажэла ад такой цеплыні і ласкі!
Праменьчык пагладзіў Матылька па крылцах, ціхенька прыгаворваючы:– Ты разумны, і мне вельмі падабаешся. Давай будзем разам рабіць наш цудоўны Свет яшчэ больш прыгажэйшым!
– Добра, я згодны! – адказаў Матылёк.
Цэлы дзень Праменьчык з Матыльком упрыгожвалі зямлю сваім святлом і цяплом. Але ніхто не здагадваўся аб гэтым. Праменьчык дарыў сонечнае святло і яркасць лісцікам, травінкам і кветкам, а Матылёк, як добрая ласкавая і клапатлівая нянечка, абдымаў і саграваў іх.
А калі надышоў вечар, Праменьчык паляцеў за гарызонт адпачываць. На развітанне ён прашаптаў Матыльку:
– Да хуткай сустрэчы, Матылёк! Я вельмі рады, што пасябраваў з табой! Заўтра мы ізноў будзем рабіць наш Свет прыгажэйшым. І няхай пра гэта не ведае ніхто, акрамя нас, бо гэта наш з табой Сакрэт!
Гэтая казка на рускай мове
16.12.17