Белый колер першага снега - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Белый колер першага снега
Белый колер першага снега
Сняжынкі ўсё падалі і падалі з неба, нібы чароўныя белыя іскрынкі.      Маленькі казачны Чалавечак стаяў і любаваўся імі. Ён нават чуў іх музыку. Здавалася, што меладычна звіняць тысячы хрустальных нябесных званкоў. "Як хораша! – падумаў Маленькі Чалавечак. – Усё неба быццам у беласнежным танцы! Гэта сняжынкі-нявесты ў сваіх карункавых сукенках танчаць вясельны танец!"
     Да раніцы ўся зямля пакрылася пухнатым белым дываном. А дрэвы і кусты апрануліся ў асляпляльна белы вясельны ўбор, які зіхацеў на сонцы мільёнамі каляровых адценняў...
     Вялікі сапраўдны Чалавек прачнуўся, паглядзеў у акно, убачыў першы снег і ўсміхнуўся. "Як цудоўна! – захапіўся ён. – Які чысты белы колер! Гэта колер шчасця, міру і надзеі!"
     
      Гэтая казка на рускай мове
1.12.17