Кактус, Кактус, зацвітай! (чытае Ліка Пташук)
У гарачай пустыні жыў самотны Кактус. Ён быў падобны на вялікага Павука, які раскідаў у розныя бакі свае доўгія лапы. У Павука лапы хоць і касматыя, але мяккія. У Кактуса ж яны былі пакрыты калючымі шыпамі. Той, хто выпадкова дакранаўся да іх, нават ускрыкваў ад болю. Усе баяліся калючак Кактуса, і таму ніхто з ім не сябраваў. Няшчасны часта плакаў у адзіноце, не ведаючы, завошта Бог узнагародзіў яго такімі брыдкімі калючкамі. Справа ў тым, што па натуры Кактус быў добры. І яму, вядома, вельмі хацелася з кім-небудзь пасябраваць.
Недалёка ад яго жыла маленькая шэранькая Мышка ў сваёй утульнай норцы. Яна баялася Кактуса і ніколі не размаўляла з ім. Часам да яго падлятаў белакрылы Матылёк з вялікімі карымі вачамі. Ён разглядаў ўсё вакол сябе, але, не заўважыўшы нідзе ніводнай кветкі, заўсёды знікаў кудысьці.Так і жыў гаротнік Кактус адзін. І вось аднойчы здарыўся цуд! На яго калючых лапах выраслі і распусціліся адразу некалькі ярка-жоўтыя вельмі прыгожыя і пахкія кветкі!
– Кактус, ты ўмееш цвісці? Дык ты ж сапраўдная кветка! – усклікнула шэрая Мышка, выглядваючы з норкі.
А Матылёк, адчуўшы далікатны водар кветак, падляцеў да Кактуса і сеў на адну з іх.
Пасля гэтага Кактус пасябраваў з Мышкай і Матыльком. Усе зразумелі, што душа ў Кактуса добрая і ласкавая, хоць на ім і растуць калючкі.
Гэтая казка на рускай мове
18.08.17