Святыя вытокі майго роднага краю
Крынічанька, крынічанькаСвятыя бьюць ключы.
Гамоніш ты, крынічанька
У дзень і ў начы.
Крынічанька, крынічанька
Святой вады глыток.
Даруй ты мне, крынічанька.
Яшчэ, яшчэ разок.
Песня. (ісп. А. Ярмоленка)
У старадаўнія часы пасялілася ў цудоўным лясным краі прыгажуня Прыпяць. Прайшлі гады, але яна яшчэ памятае сваю калысачку, дзе нарадзілася на Божы Свет празрыстай і чыстай крынічкай, і тыя далікатныя песні, што спявала ёй дарагая матухна Зямля. Паплыве красуня-рака ўздоўж раўнін і лясоў туды, дзе сустрэне яе нарачоны. А велічны і дужы волат Днепр ня можа дачакацца сваю звонкагалосую пявунню. Абніме і пацалуе яе ў вільготныя вусны, і зліюцца яны разам. Так злучаюцца душы і сэрцы тых, хто кахае назаўжды, навечна...
Па вясне прыляцяць жураўлі і саўюць гнёзды на крутых берагах дзівосных рэк. Заспяваюць птушкі пра тое, які прыгожы іх родны край, калі глядзіш на яго з вышыні. А ўсё таму, што шмат святой жыццёвай сілы ў гэтай зямлі! І дазнаюцца закаханыя рэкі, што жывуць побач з імі сотні іх братоў і сясцёр: вялікіх і малых азёр, рэк і рачулак. І што ўсім ім падарыла шчодрая Зямля святыя вытокі.
Узрадаваныя і ўсхваляваныя пашлюць Днепр з Прыпяццю гарачае прывітанне сваім родным. Паляціць па нябесных абшарах вясновае прывітанне, напаўняючы лясы і даліны свежасцю і водарамі травы. Даляціць яно да рэк і рачулак, азёр і сажалак і напоўніць іх душы радасцю і каханнем.
Гэтая казка на рускай мове
9.02.16