Навагоднія Зорачкі - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Навагоднія Зорачкі
Навагоднія Зорачкі
Гэтая гісторыя здарылася даўно, а можа быць і нядаўна. У адзін старадаўні горад прыйшла снежная і вельмі марозная зіма. Набліжаўся Новы год. І горад загадзя падрыхтаваўся да свята. У вітрыне вялікай крамы ўжо стаялі навагодняя Ёлка і вялікі плюшавы Мядзведзь. Лясная прыгажуня так і ззяла ад навагодніх упрыгожванняў! А побач з Мішкай стаяла скрынка з падарункамі, прызначанымі відавочна яму. Аднак ні Ёлка, ні Мішка не атрымлівалі ад гэтага ніякай радасці. Ім ужо парадкам надакучыла сумнае баўленне часу ў шкляной вітрыне крамы. Паставілі іх тут для сустрэчы Новага года, а ён ніяк не наступаў.      Кожную ноч да Ёлкі і Мядзведзя прылятаў чароўны Снежны Заяц, сыночак зімовай Завірухі. Ён маляваў на шкле акна ледзяныя ўзоры і паведамляў “пустэльнікам”, колькі дзён засталося да Новага года. Сам жа Снежны Заяц пазнаваў пра гэта ад старадаўняга Гадзінніка, які вісеў на галоўнай гарадской вежы.
     Снежнаму Зайцу зусім не хацелася празяваць надыход навагодняга свята. Ён ведаў, якім цудоўным у гэты час робіцца ўсё навокал. У навагоднюю ноч неба пасылае на Зямлю свае нябесныя падарункі. А галоўны цуд у тым, што на верхавіне кожнай навагодняй Ёлкі ў гэтую гадзіну ўспыхвае чароўная нябесная Зорачка!
     І вось нарэшце надышла запаветная гадзіна сустрэчы Новага года! Гарадскі Гадзіннік пачаў адбіваць поўнач. У тое ж імгненне на верхавіне Ёлкі, якая стаяла у вітрыне крамы, запалілася яркая і вельмі прыгожая перламутравая Зорачка! Усё здарылася так нечакана, што прыгажуня Ёлка нават нічога не зразумела. Вось толькі Мядзведзь адразу сцяміў, што адбылося, і гучна загыркаў ад радасці:
     – З Новым годам цябе, Ёлка, з Новым Шчасцем!
     І ўсе, хто бачыў у гэты час Ёлку ў вітрыне крамы, зразумелі, што прыйшоў Новы год.
     
      Гэтая казка на рускай мове
12.12.15