Добры дзень, белы свет! (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Добры дзень, белы свет!  (чытае Ліка Пташук)
Добры дзень, белы свет! (чытае Ліка Пташук)
Прыйшла вясна! Прыгрэла сонейка. З адталай ад снегу зямлі паказаліся два маленькіх лісточка. Потым прабілася сцяблінка маладзенькай кветачкі.      Спачатку вельмі слабенькая, з кожным днём кветачка набіраецца сіл і расце пад клапатлівымі прамянямі сонейка. Вось яна ўжо вырасла ў даволі дужую сцяблінку, і на яе кончыку ўтварыліся чатыры маленькія жоўтыя лісточкі. Яны раскрыліся і кветачка паказала сонейку свой далікатны прыгожы тварык. А сонейка, убачыўшы такі цуд, мімаволі ўсміхнулася гэтай немаўляці.
     – Добры дзень, сонейка і ўвесь свет! – прамовіла кветачка.
     – Добры дзень, мілае стварэнне! - адказала сонейка. – Гадуйся і дужэй. Ты нарадзіліся на такой выдатнай планеце, вакол столькі цудаў! Жыві, і будзь шчаслівай.
     Неўзабаве ўсе палянкі ў лесе пакрыліся россыпам белых і блакітных кветачак. Гэта адбылося пасля таго, як сонечныя прамяні, пралятаючы раніцай па лесе, не шкадуючы шчодра сыпалі і сыпалі на зямлю сваё яркае і гарачае золата. Вось яны асвятлілі правы бок лесу – палянкі абсыпалася белымі падснежнікамі, потым левы - і на зямлі, нібы зорачкі, успыхнулі гронкі блакітных пралесак.
28.05.15