Самастойнае Сланяня (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Самастойнае Сланяня (чытае Ліка Пташук)
Самастойнае Сланяня (чытае Ліка Пташук)
У Афрыцы на беразе Ніла жыла дружная сям'я вялікіх сланоў. Гэта былі браты і сёстры. Калі хтосьці з іх хварэў, усе (сямейнікі) члены сямейства спяшаліся яму на дапамогу, лячылі і кармілі хворага, пакуль той не папраўляўся. Але як ні дапамагалі дарослыя сланы адзін аднаму, ім хацелася іншага клопату. Сланы хацелі клапаціцца пра дзіця!      Нарэшце, іх мара збылася. У сям'і нарадзілася цудоўнае маленькае Сланяня! Сланы па чарзе няньчылі малога, лашчылі яго, сагравалі сваім цяплом і кармілі. Нарэшце, Сланяня падрасло і навучылася гаварыць. І тады дружнае сямейства зразумела, што іх малыш жадае рабіць усё так, як ён хоча.
     З таго часу Сланяня пачало закопвацца ў пясок, а калі яму было горача, лезла ў ваду купацца. Старэйшым сланам гэта не падабалася, бо яны вельмі баяліся, каб іх дзіця не застудзілася. Аднак Сланяня нікога не слухалася!
     Убачыла гэтыя праблемы з выхаваннем дзіцяці вялікая Чарапаха і сказала сланам:
     – Ён павінен вучыцца быць самастойным, інакш і да пяці гадоў ваш малыш не пасталее.
     Задумалася ўсё сямейства і вырашыла – няхай Сланяня жыве сваім розумам.
     Узрадаваўся малыш, уцёк да ракі і цэлы дзень не вылазіў з вады. Увечары ў яго разбалелася горлачка, і ён злёг у пасцелю.
     – Не трэба было нам слухаць Чарапаху! – гаравалі сланы, накрываючы Сланяня цёплай коўдрай і кладучы яму ў рот пілюлю ад ангіны. – Тады б наша дзіця не захварэла.
     – Я ж не маленькі! – засмучалася Сланяня. – Проста я не ведаў, што загартоўвацца трэба не адразу, а паступова.
     – Вось, вось! – пацвердзіла Чарапаха. – Трэба патроху прывыкаць да водных працэдур. І тады ніякая прастуда табе не будзе страшная.
     Праз тыдзень Сланяня акрыяла і ўжо не спяшалася купацца ў халоднай рацэ. Толькі добра адужэўшы, малы ізноў залез у ваду, ужо ненадоўга.
     Прайшло некалькі гадоў. Сланяня зусім падрасло. Вы б паглядзелі, якім яно стала дужым! Аднак і цяпер малады Слон працягвае гартавацца і вучыць гэтаму іншых малышоў.
     
     Гэтая казка на рускай мове
25.01.15