
Прыгажосць для мамы
Калі першыя праменьчыкі цёплага летняга сонейка завіталі на маленькі ложачак, дзе спала козачка Мая, яна прачнулася і ціхенька выбегла ў двор, стараючыся не абудзіць маму і браціка, казляняці Гошу.
Раніца была прамяністая і вельмі ціхая. На траве свяціліся расінкі, і дзе-нідзе пырхалі матылькі і стракозы. Козачка Мая пабегла да лесу на свой любімы лужок. Там, козачка ведала гэта, растуць самыя прыгожыя ў свеце кветкі. Яна збярэ вялікі букет і аднясе яго ў падарунак маме. Мама ўзрадуецца і скажа:– Вось разумніца. Дзякуй табе, дачушка, за такую прыгажосць!
А потым яны будуць адзначаць мамін дзень нараджэння. Вядома ж, мама спячэ вельмі смачны пірог з суніцамі. І Гоша будзе аплятаць яго разам з Маяй за абедзве шчакі.
Усё так і адбылося. Букет атрымаўся вельмі прыгожы. Нават стракозы і матылькі пацвердзілі гэта. Козачка паставіла яго на кухонны стол у вазачку з вадой і сказала:
– Дарагая мамачка! З днём нараджэння!
На кліч дачушкі са спальні выйшла мама. Убачыўшы кветкі, яна радасна рассмяялася. Мама абняла сваіх дарагіх дзяцей, пацалавала і спытала ў Маі:
– Дзе ж ты, дачушка, узяла такі цудоўны букет!
Мая паглядзела на маму, потым – на Гошу і, нічога не адказаўшы ім, загадкава ўсміхнулася, бо самыя дарагія сакрэты не выдаюць!
Вось такім яркім, каляровым і прыгожым атрымаўся матулін дзень нараджэння.
Увечары козачка Мая разам з брацікам дапамагала матулі пячы яе имянінны пірог з суніцамі. А потым усе яны сядзелі за святочным сталом. Мама радасна ўсміхалася. Ёй было прыемна, што ў яе такія добрыя клапатлівыя дзеці.
Гарэзлівы Гоша выбег у двор і пачаў скакаць, пабразгваючы маленькімі званочкамі. Мая ж працягвала сядзець за сталом разам з мамай і, пазіраючы на браціка, размахвала ў такт з ім сваімі "перламутравымі" рожкамі, на якіх красаваліся цудоўныя букецікі з белых рамонкаў і сініх васількоў.
p.s. ілюстрацыя да казкі беларускай мастачкі Анастасіі Балыш
Гэтая казка на рускай мове
30.11.14