Маленькія нырцы Арктыкі і Антарктыды (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Маленькія нырцы Арктыкі і Антарктыды (чытае Ліка Пташук)
У ледзяной Антарктыдзе на поўдні Зямлі жывуць пінгвіны. У халоднай марской вадзе яны ловяць рыбу, а на заснежаным беразе гадуюць сваіх птушанят. Такія нязграбныя на сушы, у вадзе пінгвіны неверагодна быстрыя. Яны, нібы маленькія тарпеды, носяцца пад вадой, кіруючы сваім кароткім хвастом і памахваючы доўгімі крыламі – ластамі. І ім зусім не холадна.      
     Вось і маленькаму пінгвіняняці Піфу хочацца пакупацца, але ён баіцца. Стаіць на беразе, з вялікай цікавасцю глядзіць на тых, хто купаецца ў вадзе.
     – Не бойся! – пераконвае яго тата. – Гэта зусім не страшна. Лезь у ваду!
     Піф пішчыць ад нецярпення, аднак не адважваецца. Тады тата сілком штурхае яго ў ваду.
     – Холадна! – Піф бяжыць назад, ледзь намачыўшы свой жывоцік. – Не, цяпер ужо не страшна! – звонка пішчыць малыш, і вось ён ізноў у вадзе.
     Прызвычаіўшыся, пінгвінянё доўга плавае, нават нырае і не хоча выходзіць на бераг. Яму спадабалася купацца.
     
     Вядома, што не толькі пінгвіны любяць купацца ў халоднай марской вадзе. Гэты занятак падабаецца ўсім, хто жыве на халодных марскіх берагах.
     На крайняй поўначы, у Арктыцы, жывуць белыя мядзведзі. Яны, як і пінгвіны, з задавальненнем плаваюць у вадзе паўночных мораў і ловяць рыбу. Гэтыя вялікія касматыя звяры ў вадзе – хуткія плыўцы.
     Мама, белая Мядзведзіца, усю доўгую палярную ноч правяла ў бярлозе, якую сама зрабіла ў снезе. Тут яна нарадзіла дваіх малышоў. Да вясны медзведзяняты падраслі і высунулі свае чорныя носікі з бярлогі. Там, наверсе, яны ўбачылі яркае сонечнае святло. Якая прыгажосць! Не, пасля гэтага ўжо немагчыма ўседзець у цемры!
     А праз некалькі дзён, матуля павяла медзведзянят да вады купацца. Як жа спадабалася малышам гэтая халодная марская вада і ласунак са свежай рыбы! Яны, гэтак жа, як і пінгвіняняты, не спяшаюцца вылазіць з вады. Плюхаюцца, фыркаюць і цешацца доўгаму і светламу палярнаму дню!
     
     Гэтая казка на рускай мове
14.07.14