Танцы на палянцы
СУНІЧНАЯ ПАЛЯНКА
Улетку ты абавязкова знойдзеш у лесе сонечную палянку, абсыпаную духмянымі ярка-чырвонымі сунічкамі. Ягадкі такія смачныя, проста растаюць у роце!
А каля дома ці на дачы ў тваёй бабулі ўжо паспелі клубніцы. Паглядзі, якога яны колеру? Бабуля наварыць з клубніц салодкага варэння.
Праменьчыкі сонца абярнуліся сонечнымі Зайчыкамі і зайгралі на лясной палянцы. Скок,скок,скок – скачуць яны са сцяблінкі на травінку, з травінкі на кветачку, з кветачкі на расінку. І тут жа маленькая расінка засвяцілася, зайграла рознымі фарбамі, нібы красуня з крышталю! А сонечныя Зайчыкі паскакалі далей і разбудзілі маленькія ягадкі суніц. Тыя заварушылі чырвоненькімі галоўкамі і зялёнымі лісточкамі. Пад пухнатай ялінкай прачнуліся баравікі. Яны прыўзняліся на дыбачкі і пацягнуліся, павярнуўшы свае карычневыя капелюшыкі да сонейка.
Потым на палянку прыляцела жаўтаротая сінічка і радасна зазвінела звонкім галаском.
– Дзінь-дзінь, дзінь-дзінь! Як добра жыць на свеце! – спявала сінічка.
– Давайце танчыць! – усміхнуліся румяныя сунічкі і тут жа закруціліся пад музыку. А грыбы пад ялінкай пачалі разгойдвацца з боку ў бок, плаўна размахваючы шырокімі капелюшыкамі!
Увесь дзень на лясной палянцы ўсе весяліліся і танчылі: кветкі і ягадкі, матылькі, жучкі і конікі. Дзякуючы вясёлым сонечным Зайчыкам, якія зранку ярка асвятлілі ўсе фарбы лесу, ва ўсіх стаў цудоўны сонечны настрой!
Гэтая казка на рускай мове
5.07.14