Сонечная птушачка Заранка
Ранняю вясною, як толькі растаў снег, пасяліліся ў старым садзе на канцы вёсачкі дзве маленькія шэранькія птушачкі.
– Ах, ці не верабейкі да нас прыляцелі! – узрадаваліся Яблынька і Груша.– Гэтыя птушачкі такія ж быстрыя, як верабейкі, – пагадзілася Вішанька.
– Значыць, яны будуць цэлы дзень да самага позняга вечара вельмі гучна цвыркаць і перашкаджаць мне адпачываць! – занепакоілася Маліна, хоць яе калючыя кусты раслі далёка, на самам краю фруктовага саду.
– Што вы, мы зусім не вераб'і! – адказалі маленькія птушачкі. – І не ўмеем гучна цвыркаць! Мы толькі раніцай зусім не гучную песеньку спяваем.
– Раз так, сяліцеся ў маіх кустах. – Я таксама прывыкла рана ўставаць, – пахвальна пакалыхала галінкамі Маліна.
Вось так птушачкі-невялічкі і звілі сваё гняздзечка на зямлі ў калючках Маліны. Чаму менавіта ў калючках? Ды таму што ў такое непралазное месца ні кот, ні сарока не дабяруцца і не змогуць выкрасці маленькіх птушанятак.
Птушачкі пасябравалі з усімі, хто жыў у садзе: з дрэвамі і кустамі, з кветкамі, з пчолкамі і конікамі, з жукамі і матылькамі. Нават з Кратом прывіталіся, калі той аднойчы вылез са сваёй нары наверх, пракапаўшы ў зямлі доўгі тунэль.
– Добры дзень, шаноўны Крот! – праспявала адна з птушачак.
– Які ж гэта дзень, цяпер ноч! – здзівіўся Крот.
– Не, усё ж, дзень! Паглядзіце, у небе Сонейка свеціць! – адказала птушачка-невялічка.
Вядома ж, яна не зразумела, што Крот – сляпы, вось і пераблытаў ноч з днём. Пачуўшы гэта, Крот тут жа зразумеў сваю памылку і палез назад у нару хавацца, бо ён вельмі не любіў быць на вачах ва ўсіх.
– Не бойцеся, шаноўны Крот, у нашым садзе вас ніхто не пакрыўдзіць, – толькі і паспела сказаць яму наўздагон адна з птушачак.
– Так, так! Ужо ён такі, сапраўдны палахлівец! – усміхнулася Яблынька.
Неўзабаве ўсе дрэвы і кусты ў садзе расцвілі. Ім было вельмі добра, цёпла і ўтульна ў гэтую пару года, бо іх сагравала вясновае Сонейка. Спачатку на Вішаньцы і Сліве, потым на Грушы і Яблыньцы распусціліся белыя пахкія кветачкі. Ды і Маліна стаяла ўся ў белым кветкавым адзенні, нібы нявеста на вяселлі.
– Ах, якімі смачнымі сакавітымі ягадкамі я вас хутка пачастую, – казала яна сваім крылатым кватарантам. – Вось толькі трэба трохі пачакаць, каб настала лета.
– А я ўвосень пачастую вас вішанькамі, а я – злівамі, а ў мяне будуць сакавітыя яблычкі, у мяне – грушы, – наперабой выхваляліся дрэвы.
Дзве маленькія птушачкі слухалі ўсе гэтыя радасныя і шчаслівыя гутаркі садовых раслін, але самі таксама час дарма не гублялі. У іх гняздзе ўжо вылупіліся з яек маляняты-птушаняткі. Яны хутка раслі пад наглядам сваіх бацькоў.
І вось калі птушаняты падраслі і навучыліся лётаць, мама-птушачка неяк сказала ім:
– На лузе, за нашым садам, расце вельмі стары Дуб. Я спытала, у чым сакрэт яго сілы. І ён адказаў: "Мне дае сілу ранішні Світанак". Я не зразумела, што гэта такое. А Дуб сказаў: "Гэта ўзыход Сонца. Прылятай, ты сама ўбачыш такі цуд і чароўнай сілы набярэшся". Вось я і вырашыла, – працягвала мама-птушачка, – што нам усім вельмі трэба назапасіцца чароўнай сілай Сонца. Яна дапаможа ў далёкім пералёце на Поўдзень, бо ўжо скора надыйдзе восень. Заўтра мы з татам прачнёмся вельмі рана і разбудзім вас. Потым усе разам паляцім на луг. Забяромся на верхавіну Дуба і папросім у сонечнага Світанку трошкі яго чароўнай сілы.
Назаўтра, на досвітку, усё сямейства ўжо чакала на верхавіне дуба, калі ж на небе ўзыдзе ранішні Світанак. Нарэшце, з-за гарызонту паказаўся першы сонечны прамень, затым другі, трэці, а потым ужо цэлы краёчак Сонца асвятліў Зямлю незвычайна прыгожым залаціста-ружовым ззяннем.
– Зорка-Золачак-Зара, ясная, выдатная!
Песеньку сваю я табе спаю, – праспявала мама-птушачка, і яе звонкі вельмі прыгожы галасок паляцеў высока-высока на неба, прама да ўзыходзячага Сонца.
Пачуўшы матулін голас, дзеці-птушаняты і тата-птушачка пачалі дружна падпяваць ёй. Неўзабаве ўсё Сонца выйшла з-за гарызонту, і настаў новы радасны дзень. І тады стары мудры Дуб сказаў:
– Я рады, што вы прыляцелі і сустрэлі гэты Світанак разам са мной. – Сонца пачула вашу песню і, вядома ж, падорыць вам усім крышачку сваёй чароўнай сілы.
Узрадаваныя, птушкі паляцелі назад, у свой сад. Але дрэвы не пазналі іх.
– Хто вы? – спыталі яны ў птушак.
– Як хто? Гэта ж мы! – здзіўлялася мама-птушачка. – Мы тут жывём, наша гняздо ў кустах Маліны.
– Але ж вы не падобныя на тых птушак! Вашы пярынкі на галоўцы і грудцы сталі залатога колеру, а былі шэрымі.
– Дык гэта ж я афарбавала іх пярынкі ў колер ранішняга Світанку! – усміхнулася з неба Сонейка.
Толькі цяпер самі птушачкі заўважылі, што ў іх змянілася не толькі афарбоўка пёраў, але і сілы ў крылах стала намнога больш.
Вось такая гісторыя аднойчы здарылася ў адным вясковым садзе. І калі вы калі-небудзь убачыце маленькую птушачку, у якой галоўка і грудка афарбавана ў яркі колер ранішняга Світанку, то ведайце, што гэта Заранка. Так яе называюць, таму што ўстае яна вельмі рана перад узыходам Сонца і дорыць яму свае пяшчотныя песні.
Малінаўка (новая рэдакцыя казкі)
Ранняй вясной, як толькі растаў снег, пасяліліся ў старым садзе на ўскраіне вёсачкі дзве маленькія шэранькія птушачкі.
– Ах, ці не верабейкі да нас прыляцелі! – узрадаваліся Яблынька і Груша.
– Гэтыя птушачкі такія ж жвавыя, як верабейкі, – пагадзілася Вішанька.
– Значыць, яны будуць цэлы дзень да самага позняга вечара вельмі гучна цвыркаць і перашкаджаць мне адпачываць! – занепакоілася Маліна, хоць яе калючыя кусты раслі далёка, у самым канцы фруктовага саду.
– Што вы, мы зусім не вераб'і! – адказалі маленькія птушачкі. – І не ўмеем гучна цвыркаць! Мы толькі зусім не гучную песеньку спяваем.
– Раз так, сяліцеся ў маіх кустах, – пахвальна пакалыхала галінкамі Маліна.
Вось так птушачкі-невялічкі і звілі сваё гняздзечка на зямлі ў калючках Маліны. Чаму менавіта ў калючках? Ды таму што ў такое непралазное месца ні кот, ні сарока не дабяруцца і не змогуць выкрасці маленькіх птушанят.
Птушачкі пасябравалі з усімі, хто жыў у садзе: з дрэвамі і кустамі, з кветкамі, з пчолкамі і конікамі, з жукамі і матылькамі. Нават з Кратом прывіталіся, калі той аднойчы вылез са сваёй нары наверх, пракапаўшы ў зямлі доўгі тунэль.
– Добры дзень, шаноўны Крот! – праспявала адна з птушачак.
– Які ж гэта дзень, цяпер – ноч! – здзівіўся Крот.
– Не, усё ж, дзень! Паглядзіце, у небе Сонейка свеціць! – адказала птушачка-невялічка.
Вядома ж, яна не зразумела, што Крот – сляпы, вось і пераблытаў ноч з днём. Пачуўшы гэта, Крот тут жа зразумеў сваю памылку і палез назад у нару хавацца. Ён вельмі не любіў быць на вачах ва ўсіх.
– Не бойцеся, шаноўны Крот, у нашым садзе вас ніхто не пакрыўдзіць, – толькі і паспела сказаць яму наўздагон адна з птушачак.
– Так, так! Ужо ён такі, сапраўдны палахлівец! – усміхнулася Яблынька.
Неўзабаве ўсе дрэвы і кусты ў садзе расквітнелі. Ім было вельмі добра, цёпла і ўтульна ў гэтую пару года, бо іх сагравала вясновае Сонейка. Спачатку на Вішаньцы і Сліве, потым на Грушы і Яблыньцы распусціліся белыя пахкія кветачкі. Ды і Маліна стаяла ўся ў белым кветкавым адзенні, нібы нявеста на вяселлі.
– Ах, якімі смачнымі сакавітымі ягадкамі я вас хутка пачастую, – казала яна сваім крылатым кватарантам. – Вось толькі трэба трохі пачакаць, каб настала лета.
– А я ўвосень пачастую вас вішанькамі, а я – злівамі, а ў мяне будуць сакавітыя яблычкі, у мяне – грушы, – наперабой выхваляліся дрэвы.
Дзве маленькія птушачкі слухалі ўсе гэтыя радасныя і шчаслівыя гутаркі садовых раслін, але самі таксама час дарма не гублялі. У іх гняздзе ўжо вылупіліся з яек малышы. Яны хутка раслі пад наглядам сваіх бацькоў.
І вось калі птушаняты падраслі і навучыліся лётаць, мама-птушачка неяк сказала ім:
– На лузе, за нашым садам, расце вельмі стары Дуб. Я спытала, у чым сакрэт яго сілы. І ён адказаў: "Мне дае сілу ранішні Світанак". Я не зразумела, што гэта такое. А Дуб сказаў: "Гэта ўзыход Сонца. Прылятай, ты сама ўбачыш такі цуд і чароўнай сілы набярэшся". Вось я і вырашыла, – працягвала мама-птушачка, – што нам усім вельмі трэба назапасіцца чароўнай сілай ранішняга Сонца. Яна дапаможа ў далёкім пералёце на Поўдзень. Заўтра мы з татам прачнёмся вельмі рана і разбудзім вас. Потым усе разам паляцім на луг. Забяромся на верхавіну Дуба і папросім у ранішняга Світанку трошкі яго чароўнай сілы.
Назаўтра, на досвітку, усё сямейства ўжо чакала на верхавіне Дуба, калі ж на небе ўзыдзе Сонца. Нарэшце, з-за гарызонту паказаўся першы сонечны прамень, затым другі, трэці, а потым краёчак Сонца асвятліў Зямлю незвычайна прыгожым залаціста-ружовым ззяннем!
– Зорка-Золачак-Зара, ясная, выдатная!
Песеньку сваю я табе спяю, – праспявала мама-птушачка, і яе звонкі вельмі прыгожы галасок паляцеў высока-высока ў неба, да ўзыходзячага Сонца.
Пачуўшы мамін голас, птушаняты з татам пачалі дружна падпяваць ёй. Нарэшце ўсё Сонца выйшла з-за гарызонту. Настаў новы радасны дзень!
І тады стары мудры Дуб сказаў:
– Я рады, што вы прыляцелі і сустрэлі гэты Світанак разам са мной. – Ведаю, Сонца пачула вашу песню і, вядома ж, яно абавязкова падорыць вам усім крышачку сваёй чароўнай сілы.
Узрадаваныя, птушкі паляцелі назад, у свой сад. Аднак, дрэвы не пазналі іх.
– Хто вы? – спыталі яны ў птушак.
– Як хто? Гэта ж мы! – здзіўлялася мама-птушачка. – Мы тут жывём, наша гняздо ў кустах Маліны.
– Але ж вы не падобныя на тых птушак! Вашы пярынкі на галоўцы і грудцы залатога і малінавага колеру, а ў тых птушак былі шэрымі.
– Дык гэта ж я афарбавала іх пярынкі ў такі колер! – усміхнулася з неба Сонейка. – Папу-птушачку – у колер сваёй вячэрняй малінавай Зары, маму-птушачку и злёгку птушанят – у колер свайго ранішняга залатога Світанку.
Толькі цяпер самі птушачкі заўважылі, што ў іх змянілася не толькі афарбоўка пёраў, але і сілы ў крылах стала намнога больш.
Вось такая гісторыя аднойчы здарылася ў адным вясковым садзе. І калі вы калі-небудзь убачыце маленькую птушачку, у якой галоўка і грудка афарбаваны ў яркі малінавы альбо залаты колер, то ведайце, што гэта Малінаўка. Яна ўстае яна вельмі рана перад узыходам Сонца і да самай вячэрняй Зары дорыць яму свае пяшчотныя песні.
Гэтая казка на рускай мове
20.05.14