Белыя мядзведзі на Навагоднім свяце
Дзесьці далёка-далёка на Поўначы, там, дзе з-за лютых зімовых маразоў нават не растуць дрэвы, на беразе Паўночнага Ледавітага акіяна жыла сям'я белых мядзведзяў: мама і тата – вялікія мядзведзі і іх маленькі сынок – беленькі пухнаты медзведзяня. Мама і тата вельмі любілі сваё дарагое дзіцё і стараліся ўсцерагчы яго ад усіх непрыемнасцяў. Клапатлівая мама-мядзведзіца часта мацала чорны носік сыночка, ласкава зазірала ў яго гарэзлівыя вочкі, кажучы:
– Табе не холадна, маляня? Носік у цябе халодны.– Не холадна! Мама, ты ж ведаеш, што мядзведзі – не людзі, у іх заўсёды халодныя насы.
– І то, праўда, – усміхалася мама. – Але ты, сынок, глядзі, далёка не ўцякай ад нас з татам. Вецер завые, завіруха замяце, і ты можаш згубіцца.
Белы медзведзяня слухаў маму, таму што і сам вельмі баяўся застацца адзін. Усё ж такі яго цікаўнасць часам перамагала страх. Вось і сёння, заўважыўшы ўдалечыні на бязмежным беласнежным прасторы штосьці чорнае, падобнае на хатку, ён захацеў даведацца, што ж гэта такое? І пабег у разведку.
– Сынок! Не хадзі туды! Там жывуць палярнікі. Яны прыехалі ў экспедыцыю, – крычала наўздагон мама-мядзведзіца.
– Я толькі здалёк пагляджу на іх, – на хаду адказаў упарты малыш.
Дапытлівы медзведзяня хутка пазнаёміўся і разгаварыўся з дзядзькам Мішам і яго сябрамі, дзядзькамі Пецяй і Васяй. Аказваецца, палярнікі пасяліліся ў палатках на беразе. Ім было загадана даследаваць таўшчыню лёду Паўночнага Ледавітага акіяна.
– Мы прабудзем тут яшчэ некалькі дзён, а потым паедзем дахаты сустракаць Новы год, – сказаў дзядзька Міша. – У маім родным горадзе мяне чакае сям'я – жонка і сынок Ванюшка. Яны паведамілі па тэлефоне, што ўжо купілі і прыбралі навагоднюю Ёлку.
– Ёлку? А якая яна? – спытаў медзведзяня, бо ён ніколі ў жыцці не бачыў елак і тым больш навагодніх.
– О! Гэта лясная прыгажуня з пухнатымі зялёнымі галінамі. Ведаеш, маляня, пад Новы год у хатах і на вуліцах гарадоў і мястэчкаў красуюцца тысячы навагодніх Ёлак.
– Як бы я хацеў хоць адным вочкам паглядзець на яе! – прызнаўся медзведзяня.
– Што за справа! Мы можам узяць цябе і тваіх бацькоў з сабой. І вы самі ўбачыце, як людзі святкуюць Новы год. Затым, мы зноў вернемся сюды разам з вамі. Таму што нам трэба працягваць сваю працу, – прапанаваў дзядзька Міша.
Усё так і адбылося. Праз некалькі дзён за палярнікамі прыляцеў самалёт, і сям'я белых мядзведзяў адправілася ў вандраванне ў тыя мясцовасці, дзе жыве шмат людзей, дзе растуць дрэвы, дзе сустракаюць Новы год разам з прыгажунямі навагоднімі Ёлкамі, дзе Дзядуля Мароз і Снягурка дораць дзятве навагоднія падарункі.
Калі самалёт падляцеў да вялікага горада, медзведзяня зазірнуў у ілюмінатар. І што ж ён там убачыў? Унізе ззялі тысячы рознакаляровых агнёў! Спачатку маляню здалося, што Паўночнае ззянне асвятліла Зямлю. Але дзядзька Міша растлумачыў:
– Гэта агеньчыкі навагодніх ілюмінацый – на дрэвах, хатах, навагодніх Ёлках. Навагоднія ўпрыгожванні цяпер паўсюль: у вітрынах крам, на плошчах і вуліцах.
– Гэта падобна на чароўную казку! – с захапленнем прамовіла мама-мядзведзіца, зазірнуўшы ў ілюмінатар услед за сынам.
Вось так белыя мядзведзі, жыхары халоднай Поўначы, пабывалі ў вялікім шумным горадзе і сустрэлі Новы год разам з людзьмі. На ўсё жыццё яны запомнілі гэтае вандраванне. Ім было так цікава! Мядзведзі ўбачылі яркую, усю ў чароўных агнях навагоднюю Ёлку, пасябравалі з маленькімі дзецьмі, пабывалі на Навагоднім свяце, дзе маляню-медзведзяню Дзед Мароз падарыў падарунак – маленькі чароўны Церамок. Цяпер кожны раз перад надыходам Новага года ў гэтай казачнай хатцы загараюцца чароўныя агеньчыкі, цудоўнымі званочкамі звіняць нябачныя званочкі, і кружыцца чароўная маленькая навагодняя Ёлка.
Гэтая казка на рускай мове
13.01.14