Святло Віфлеемскай зоркі (апавяданне)
Кожны раз на Каляды ў небе запальваецца Віфлеемская зорка. Яна пасылае сваё святло ва ўсе куткі Сусвету, а самыя яркія і гарачыя праменьчыкі адпраўляе на Зямлю, туды, дзе дзве тысячы гадоў назад нарадзіўся Ісус Хрыстос. Нябёсы даносяць гэта святло, і на Каляды яно азарае Зямлю. Кожны чалавек можа ўбачыць святло Віфлеемскай зоркі ў Калядную ноч. А маленькія дзеці з адкрытымі і добрымі сэрцамі, бясконца ўлюбёныя ў Бога, бачаць гэтае святло лепш за ўсіх. Яны нават адчуваюць яго цяпло. Яно пранікае ў іх чыстыя душы і дорыць ім бясконцую Радасць і Шчасце быцця.
Вось чаму дзеці так любяць гаварыць пра Віфлеемскую зорку, складаць пра яе песні і казкі, маляваць на карцінах і вышываць на тканіне. Дзеці адчуваюць, што святло Віфлеемскай зоркі, яе Чароўнае ззянне дорыць ўсім Бог. У святую Калядную ноч разам са святлом Віфлеемскай зоркі да ўсіх людзей на Зямлі зыходзіць Божы дар, Яго любоў, Яго дапамога, Яго падтрымка.Гэты аповед на рускай мове
7.01.14