Духмяны Конік (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Духмяны Конік (чытае Ліка Пташук)
Духмяны Конік (чытае Ліка Пташук)
Сёння бабуля Алесі надумалася спячы свой фірменны пірог. Дзяўчынка яго вельмі любіць і таму не можа дачакацца, калі ж бабуля скончыць мясіць цеста і паставіць пірог у духоўку. “Добра, – вырашыла Алеся, – пайду трохі пагуляю ў двары і пачакаю там, пакуль пірог спячэцца”. Глынаючы слінкі ад думкі пра смачны пухнаты пірог, дзяўчынка пабегла ў двор.      А тым часам бабуля ўжо паклала пірог у формачку для цеста і паставіла ў духоўку. Праз некаторы час з духоўкі па ўсёй кватэры пачаў распаўсюджвацца вельмі смачны духмяны пах. Гэта азначала, што хутка пірог будзе гатовы. Ад гарачай духоўкі на кухні стала вельмі горача, таму бабуля адчыніла фортачку. І адразу ж з фортачкі на вуліцу выпырхнулі і паляцелі ў розныя бакі пухнатыя пахкія струменьчыкі пары!
     Вось адзін струменьчык, быццам маленькі Конік, пабег па паветры і апынулася ля носа Алесі. Дзяўчынка ўдыхнула прыемны пах:
     – Напэўна пірог гатовы! – здагадалася яна і пабегла дахаты.
     А паравы Конік паляцеў далей па паветры. І тут жа пах пірага адчула бабуля маленькага Паўліка, які гуляў у двары:
     – Як смачна пахне! Хтосьці пячэ пірагі. Пойдзем дахаты, Паўлік! Спячом і мы піражок, – прапанавала яна ўнуку.
     Не, даўганогі з духмянай грыўкай Конік яшчэ не знік, ён паляцеў па паветры яшчэ далей! Яго пах адчулі ўжо мамы і бабулі іншых маленькіх дзетак. Усім ім захацелася спячы свае фірменныя пірагі. Дома разам з дзеткамі яны абавязкова замесяць здобнае цеста і спякуць смачныя булачкі, пірагі і нават тарты.
     Вось якая цікавая гісторыя здарылася ў двары, дзе жыве дзяўчынка Алеся! І ўсё толькі з-за аднаго маленькага духмянага Коніка, які ляцеў па паветры, узбуджаючы ва ўсіх апетыт! Сонейку, і таму захацелася паспытаць пахкага пірага.
     Так можа мы збяромся ўсе разам і спячом вялікі-вялікі пірог, каб пачаставаць усіх-усіх-усіх і наша дарагое Сонейка?
     
     Гэтая казка на рускай мове
4.01.14