Вясна, прыходзь!
Жавароначкі, прыляціце - у-ў-у-ў!
Вы нам лецейка прынясіце - у-ў-у-ў!
А зімачку забярыце - у-ў-у-ў!
Бо нам зімачка надаела - у-ў-у-ў!
Усе хлебушкі пераела - у-ў-у-ў!
Песенька-вяснянка.
За акном гуляла Завіруха. Яна раскідвала па зямлі высокія гурбы са старога снега, счышчала яскравыя сняжынкі з дахаў вясковых хат і кружыла, і кружыла каля хаты Ягоркі. А новы снег усё яшчэ сыпаў, завалакваючы белай заслонай усё неба. На падаконніку ў пакоі Ягоркі журылася Кветка. Аднае раніцы распусціліся адразу пяць яе вельмі далікатных пунсовых пялёсткаў, а з сярэдзінкі кветкі выглянулі тонкія стрэлкі беленькіх песцікаў. Кветка глядзела ў акно і не разумела, чаму на небе яна не бачыць Сонейка.
І сапраўды, на календары – сярэдзіна сакавіка, а Вясны нідзе не відаць. Чаму яна не прыходзіць? Няўжо Зіма не сыдзе, а далікатная пунсовенькая Кветка нічога, акрамя снежнай Завірухі, так і не ўбачыць.
Ягорка падышоў да акна, усміхнуўся, гледзячы на цудоўную Кветку, якая сумавала, гледзячы ў акно:
– Пачакай трохі. Мы паклічам Вясну, і яна прыйдзе! Прыляцяць птушкі, жаўрукі заспяваюць, ластаўкі заціўкаюць і закурлыкаюць жураўлі!
– Вядома, так і будзе! – падтрымала Ягорку мама. – Таму што на дварэ ўжо Масленіца. Я напякла бліноў, сынок. Ідзі, паеш. А жаўручок з цеста ўжо гатовы і чакае цябе. Хадзі, паглядзі на яго, ён быццам сапраўдны!
– Ура! – весела крыкнуў Ягорка. – Мы з дзецьмі пойдзем за вёску вухкаць Вясну. І я падыму ў неба свайго жаўрука!
"Няўжо гэта праўда? – падумала пунсовая Кветка. – А то, што Вясна хутка прыйдзе?"
Яна ізноў паглядзела ў акно, але там, як і раней, лётала Завіруха…
Тым часам у лесе, за вёскай, у якой жыў Ягорка, замярзалі звяры і птушкі. Ім гэтак жа, як і людзям, надакучыла Зіма. Колькі можна цярпець зімовыя маразы і патанаць у снезе! Але Вавёрачка была аптымісткай. Яна ведала, што там, на прыгорку, куды часам заглядвае Сонейка, ужо растаў снег. А для таго, каб цёплыя дзянькі як мага хутчэй насталі, трэба стаць на гэтую праталінку і гучна-гучна паклікаць Вясну.
Вавёрачка сабрала ў кошык пышных алейных блінцоў, іх яна з раніцы напякла, і пабегла да Зайчыка:
– Зайчык, пойдзем на праталінку вухкаць Вясну! Ёй прыходзіць пара! Цяпер жа Масленіца! Мы паклічам птушак, яны прыляцяць да нас і прывядуць за сабой Вясну!
– А Вожыка мы возьмем з сабой на праталінку? – спытаў Зайчык.
– Вядома! І Вожыка, і Мышку паклічам!
Неўзабаве на лясной праталінцы пазбіраліся звяры. І нават Сарока з Варонай прыляцелі. Мядзведзь пачуў шум, вылез з бярлогі і паспяшаўся да сяброў на сустрэчу. Яму, касалапаму, таксама надакучыла аднаму ў бярлозе ляжаць і лапу смактаць. А там, на праталінцы, Вавёрачка ўсіх смачнымі блінцамі частуе і гучна-гучна Вясну кліча.
– Гу-гу-гу! Вясна прыходзь! З сабой цяпло прынясі! – гукала Вясну Вавёрачка, і ёй дапамагалі Зайчык, Вожык, Мышка, Мядзведзь, Варона і Сарока.
Далёка-далёка ва ўсе бакі лесу і ўсёй зямлі панесліся звонкія і добрыя гуканні.
Вось так гучна на ўсе галасы лясныя жыхары клікалі Вясну. І яна пачула!
– Лясныя звяркі вельмі сумуюць, яны чакаюць мяне! – зразумела Вясна і хутка сабралася ў дарогу.
Яе блізкі сябар, маленькі лясны Жаўрук, паляцеў наперадзе, таму што лепш за Вясны ведаў дарогу з Поўдня на Поўнач.
Неўзабаве над лесам, дзе жылі Вавёрачка і яе сябры, праглянула Сонейка. Снежныя хмары сышлі, і Завіруха ўцякла прэч. Убачылі лясныя жыхары ў небе Жаўрука, пачулі яго вясёлую песеньку і радасна ўсміхнуліся. А Сарока з Варонай да Жаўрука падляцелі, каб расказаць, як усе яны чакалі іх.
Вясна, падарыўшы лесу цяпло, паляцела да вёскі, дзе жыў Ягорка. Ён таксама гукаў Вясну і вельмі чакаў яе надыходу. Паглядзела пунсовая Кветка ў акенца. А там Сонейка выглянула з-за хмар і ярка свеціць, ручайкі бягуць. Ледзяшы на даху растаюць, а Ягорка шчаслівы, вясёлы гуляе з сябрамі на ўзгорку. Яго цацачны жаўручок з цеста на вяровачцы лётае, птушачак заклікае.
"Вось як добра! Усё здарылася так, як казаў Ягорка! – падумала пунсовая Кветка. – Вясна прыйшла! Хутка пералётныя птушачкі да нас у вёску прыляцяць! Вунь якія ўтульныя хаткі ім людзі на дрэвах прыгатавалі!"
Гэтая казка на рускай мове
1.04.13