Добры Лунік (чытае Ліка Пташук)
Як толькі настае вечар, і Сонца апускаецца за гарызонт, на небе з'яўляюцца Месяц і яго дружок Лунік. Месяц ярка свеціць, таму ён ўсім вельмі добра бачны. А маленькага чараўніка, Луніка, нідзе не відаць. Ён празрысты, як хуткі Ветрык. Аднак, выпадкова можна дзе-небудзь заўважыць Луніка з тонкай срэбнай палачкай у руцэ. Як толькі ён дакранецца кончыкам гэтай чарадзейнай палачкі да хлопчыка ці дзяўчынкі, тыя хутка засынаюць. Лунік зорка сочыць за ўсімі дзеткамі і дапамагае заснуць тым малым, у якіх гэта дрэнна атрымліваецца.
Вось і цяпер у вялікім шматпавярховым доме не спіць Алёнка ў сваім маленькім ложачку. Мама калыша і люляе яе, а яна ўсё ніяк не можа заплюшчыць свае вочкі. Лунік заўважыў малую, паціху падляцеў да яе ложачка. "Дзінь!" − ён ледзь дакрануўся чарадзейнай палачкай да Алёнчынай галоўкі, і дзяўчынка тут жа заснула. Яе сабачка Кузька таксама ніяк не ўляжацца на сваім кілімку. "Дзінь!" − і Кузька спіць.Як жа цікава быць чараўніком і ўкладваць малянят спаць!
За акном позні вечар. Усе людзі кладуцца спаць, каб раніцай устаць адпачыўшымі. А клапатлівы Лунік спяшаецца да маленькіх няўрымслівых дзетак і дапамагае ім хутка заснуць.
Гэтая казка на рускай мове
19.03.13