Хто прачынаецца раней за ўсіх? (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Хто прачынаецца  раней за ўсіх? (чытае Ліка Пташук)
Хто прачынаецца раней за ўсіх? (чытае Ліка Пташук)
На досвітку Сонейка пачало ўсіх будзіць. Далікатна пагладзіла сваім праменьчыкам белы Рамонак, што рос у полі. Рамонак прачнуўся, павярнуў галоўку да Сонейка і прамовіў:      − Добрай раніцы, дарагое Сонейка!
     А на лясной палянцы ўжо расплючшыла вочкі румяная Сунічка і ласкава ўсміхнулася Сонейку:
     − Добрай раніцы, мілае Сонейка!
     Рабiна, а за ёй Бярозка, прачнуўшыся, зашамацелі сваімі лісточкамі:
     − Добрай раніцы, чырвонае Сонейка!
     Конік падскочыў высока-высока з травы, вітаючы Сонейка:
     − Добрай раніцы, прамяністае Сонейка!
     Мурашка падставіла сонечным праменьчыкам свой малюсенькі пузаты бачок:
     − Добрай раніцы, цёпленькае Сонейка!
     Вавёрачка скокнула на галінку хвоі і ўзмахнула пухнатым хвосцікам:
     − Добрай раніцы, ласкавае Сонейка!
     Зайчык натапырыў вушкі, весела ўсміхнуўся, паказваючы Сонейку свае вострыя зубкі:
     − Добрай раніцы, вясёлае Сонейка!
     Вялікая бурая Мядзведзіца вывела з бярлогі на святло сонных медзведзянят:
     − Добрай раніцы, светлае Сонейка!
     Жаўрук, хоць і маленькая птушачка, а падняўся высока-высока ў неба і праспяваў гучна-гучна:
     − Добрай раніцы, выдатнае Сонейка!
     Вось толькі Сава ды Лятучая Мыш схаваліся ад Сонейка і ніяк не жадаюць расплюшчваць свае вочкі. Усю ноч яны лёталі па лесе, а цяпер моцна спяць і бачаць салодкія сны.
     
     Гэтая казка на рускай мове
11.03.13
Каталог TUT.BY Rambler's Top100