Першы падснежнік (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Першы падснежнік (чытае Ліка Пташук)
Першы падснежнік (чытае Ліка Пташук)
Кожны год на Зямлі распускаюцца мільёны кветак. Яны такія розныя, але ўсе без выключэння цудоўныя. Зірніце на кветку, што расце каля вашай хаты, у садзе, полі ці ў лесе. Якой бы яна ні была, зусім малюсенькай ці велікай, вы будзеце зачараваныя яе казачнай прыгажосцю.      У мясцовасці, дзе я жыву, узімку выпадае многа снегу, а ўвесну сонейка ператварае яго ў ручайкі талай вады. Як толькі растане снег, на палянках у лесе, на лугах, у садах, на клумбах, каля хат распускаюцца і цвітуць да позняй восені дзіўныя стварэнні - кветкі.
     Сёння я распавяду вам казку пра маленькую кветачку, якая кожны год ранняй вясной распускаецца ў лесе самай першай і спяшаецца на спатканне з Сонцам. Яе імя − Падснежнік.
     Прыйшла вясна. Сонейка стала часцей выглядваць з-за шэрых аблокаў. Яно асвятліла палянкі ў лесе і растапіла снег. А як толькі зямля трохі адагрэлася, з яе паказаліся малюсенькія парасткі травы і кветак. Ім так спадабалася яркае сонечнае святло, што яны сталі вельмі быстра расці, цягнуцца ўгару да Сонейка і неўзабаве ўкрылі зямлю рознакаляровым дываном з кветак і зялёнай травы.
     Толькі маленькая вельмі далікатная белая кветачка ніяк не магла ўгнацца за ўсімі. Высокія травінкі і кветкі, нібы густы дрымучы лес, закрывалі ад яе сонечнае святло, не даючы сагрэцца і падужэць.
     − Мне таксама трэба ўбачыць Сонейка, − казала кветка.
     Яна прасіла травінкі расступіцца і прапусціць яе да Сонейка. Але тоненькі галасок маленькай кветачкі не чулі высокія травінкі і вялікія кветкі. Ім не было справы да малечы. Галоўнае, што яны самі маглі з ранку да ночы сагравацца пад цёплымі прамянямі. А таму добра раслі ў вышыню і станавіліся больш моцнымі.
     Маленькая кветачка замярзала. Ніводзін сонечны праменьчык не патрапіў на яе галоўку, не адагрэў яе далікатныя белыя пялёсткі. Кветачка сумна схіліла сваю галоўку і заплакала.
     Прайшла вясна, затым лета, восень, зіма, і зноў настала вясна. Але і гэтай вясной кветачцы не пашанцавала. Яна не змагла ўбачыць Сонейка. А яно не ведала пра тую бяду. Толькі адна Зямля шкадавала малечу і прыдумала вось што.
     Яна сказала кветачцы:
     − У наступным годзе, ранняй вясной, калі снег яшчэ не растане, ты не чакай, каб ён растаў, а з ўсяе сілы старайся расці. Імкніся ўгару да Сонейка і не бойся халоднага снегу! Тады ты будзеш першай і пераможаш!
     Кветачка так і зрабіла. Як толькі прыйшла вясна, яна з ўсяе сілы стала прабівацца скрозь рыхлы снег. Ёй нават не было холадна, таму што яна ведала, там, за гэтым снегам, жыве Сонейка, якое сагрэе яе.
     А калі маленькая кветачка ўбачыла чыстае блакітнае неба і Сонейка, то закрычала ад радасці:
     − Ура! Я бачу сонечнае святло. Добры дзень, дарагое Сонейка!
     І яно адказала, с захапленнем паглядзеўшы на незнаёмку:
     − Добры дзень, маленькая, але неверагодна адважная кветачка! Я вельмі радая, што ты не пабаялася халоднага снегу.
     Ва ўзнагароду за адвагу Сонейка вырашыла адагрэць тоненькаю сцяблінку кветкі і яе бялявую галоўку. Яно тут жа адправіла да кветкі свае самыя гарачыя прамяні. Ад такога цяпла ўвесь снег на сонечнай палянцы ўмомант растаў. І тады лес убачыў, як уся палянка пакрылася дываном з дзіўных, вельмі далікатных маленькіх беласнежных кветак!
     Гэта былі падснежнікі − першыя вясновыя кветкі, маленькія братачкі і сястрычкі маляняці − Падснежніка, які самым першым з усіх кветак прабіўся скрозь снег, каб убачыць вясновае Сонейка і пазнаёміцца з ім.
     
     Гэтая казка на рускай мове
11.02.13