Ах, якая краса − залатая каса!
Аднойчы вясновай парой спляло Сонейка са сваіх яркіх праменьчыкаў дзве залатыя касічкі. Глядзіць на іх і не нарадуецца: якія прыгожыя яны атрымаліся! Доўгія, шаўкавістыя, а блішчаць так, што проста любата!
"Падару-ка я іх каму-небудзь на шчасце", − вырашыла Сонейка.І падарыла: адну − Коніку, другую − Бярозцы.
Ой, які ж прыгожы стаў Конік! Бегае па лузе, капытком б'е, а залатая каса ў грыве зіхаціць на ветры, да зямлі дастае.
І белую Бярозку не пазнаць. Песні спявае, сонечную касу ў гнуткія доўгія галінкі ўплятае. А галінкі лісцікамі шамацяць, золатам ззяюць. Не Бярозка, а сапраўдная прынцэса!
Убачыў Ручаёк такую яркую вясновую красу і пазайздросціў. "А мне вось нічога не перапала", − думае.
Але Конік з Бярозкай не забыліся на яго. Стрэслі яны з сябе залатыя іскрынкі і аддалі іх Ручайку. Няхай ён пажурчыць ды пакрасуецца, і на іх не крыўдзіцца.
Гэтая казка на рускай мове
3.02.13