Навагодняе падарожжа Ветрыка
Цудоўным зімовым вячоркам адправіўся ў падарожжа за прыгодамі адзін няўрымслівы Ветрык. Настрой у яго быў выдатны. Ветрык ляцеў ля самай зямлі і па дарозе насвістваў вясёлую навагоднюю песеньку. Ды як жа інакш, бо зусім хутка настане Новы год! А Ветрык вельмі любiць навагодняе свята!
У гэты час ён заўсёды сустракаецца з сапраўдным дзядулем Марозам і Снягуркай, каб пракаціцца на абцасіках іх санак. Ух, як духі займае! Хутчэй за дзядулявых санак няма нічога на свеце! Ад захаплення Ветрык надзімаецца і так гучна свішча, што ў вушах закладвае! Яго свіст і звон бразготак у запрэжцы канёў чутныя здалёку. Кожны раз лясныя звяркі спяшаюцца насустрач Дзядулю Марозу, каб упрасіць яго ўзяць іх з сабой. Але санкі Дзядулі не рызiнавыя. Тым больш, што ён вязе ў іх цэлы мяшок падарункаў для дзяцей. Усё ж, сяго-таго атрымоўваецца ўзяць з сабой на Ёлку да дзяцей. Вось і гэтым разам Дзядуля Мароз пасадзіў да сябе ў санкі двух зайчанят і тры вавёрачкі.Са свістам і звонам санкі пад'ехалі да хаты, дзе ва ўваходзе іх чакаў шумны натоўп дзяцей. Усе паспяшаліся на вясёлае свята ў хату да прыгажуні Ёлкi – і дзеці і зверы. Дзядуля Мароз са Снягуркай, як ганаровыя госці, увайшлі першымі. Але толькі вось Ветрык туды не пусцілі, зачыніўшы дзверы перад самым яго носам. Халодны ён балюча! Прастудзіцца можна.
Ох, як пакрыўдзіўся Ветрык! Небарака лётаў вакол хаты, гуў і свістаў, але ніхто не звяртаў на яго ўвагі.
– Пачакаеце, Вы ў мяне яшчэ дагуляецеся! – прыстрашыў ён хату, напоўненую шумам дзяцей.
І як закруціў, як зашумеў, як загудзеў, ды так, што дах у хаты захадзіў ходырам! Нават Ёлка ў хаце захiсталася з боку ў бок, Ветрык гэта заўважыў, паглядзеўшы ў акно. Усе зорачкі ў небе, усе кусцікі і дрэвы ад такой незвычанай сілы Ветрыка зацерушыла снегам, быццам ад сапраўднай завірухi. Ды і што ж тут добрага, калі вакол стала цёмна-цёмна, і нічога не відаць. Нікуды не паляцець і нічога больш не ўбачыць. Супакоіўся Ветрык, прыціхнуў, сам спалохаўшыся таго, што нарабіў.
А потым і Дзядуля Мароз са Снягуркай з хаты выйшлі. Ім заседжвацца доўга ў адной хаце нельга, трэба спяшацца ў іншыя месцы, да іншых дзяцей, каб паспець усім на свеце адвезцi падарункі.
– Бач, як усё зацерушыла! Як завіруха разгулялася! – сказаў Дзядуля Мароз. – Ты, Снягурка, шубу зашпілі, бо дарога далёкая! А дзе ж гэты гарэзнiк? – Дзядуля Мароз азірнуўся вакол. – Нябось, гэта ўсё яго балаўство!
Сорамна стала Ветрыку, што напракудзіў ён, бо Дзядуля Мароз яго любiць, раз узяў з сабой у падарожжа. І не варта крыўдзіцца на дзяцей. Каму хочацца змерзнуць у цёплай хаце ад ледзянога Ветрыка?
Услед за Дзядулем Марозам і Снягуркай з хаты выбеглі дзеткі ў цёплых кажушках і паліто.
"Вось цяпер я з імі і пагуляю", – падумаў Ветрык і закруціў вакол дзяцей. А дзеці толькі рады гэтаму. Расчырванеліся, і пачалі гуляць у снежкі. Разгуляўшыся, Ветрык і не заўважыў, як Дзядуля Мароз са Снягуркай селі ў санкі.
– Што ж, паедзем далей з Ветрыкам! – сказаў Дзядуля Мароз.
Толькі тут Ветрык спахапіўся і хутчэй ускочыў на абцасікі санак! Без яго - ніяк!
Коні пацягнулі запрэжку і рвануліся наперад. Серабрыстыя хуткія санкі развярнуліся, прачарціўшы на снезе святлавы след, і памчаліся ў далячынь па небе, толькі іх і бачылі!
p.s. ілюстрацыя да казкі мастачкі Анастасіі Балыш.
Гэтая казка на рускай мове
20.12.12