Казка пра Днепр (першая вандроўка чарнага Крумкача)
У глыбіні непраходнага лесу жыў малады і моцны Крумкач. Яго апярэнне было чорным як вугаль, а дзюба доўгая і вострая як брытва. Сумна стала птушцы ў такім дрымучым лесе, дзе нічога, акрамя касматых елак ды доўгіх, як каланча, хвой, не ўбачыш. Вырашыў ён, пакуль малады і здаровы, палётаць ды на свет паглядзець.
Вылецеў Крумкач са свайго глухога цёмнага гушчару на сонечнае святло, сеў на верхавіну адзiнока стаячага ў полі дуба і думае, у які бок яму адправіцца ў падарожжа, каб убачыць што-небудзь цікавае. Сядзіць, глядзіць на неба, а над ім плывуць аблокі. Надумаў Крумкач распытаць у іх пра белы свет:– Аблокі, а аблокі! Скажыце, адкуль вы прыляцелі?
– Мы ляцім ад самога Дняпра, – адказалі яму аблокі.– Ён вельмі вялікі і шырокі. Калі жадаеш на яго паглядзець, ляці прама на Ўсход.
"Добра. Злятаю да Дняпра", – вырашыў Крумкач і адправіўся ў дарогу. Ляцеў ён доўга-доўга праз палі і лясы і за два дня дабраўся да ракі. Днепр аказаўся шырокім і паўнаводным, а колер яго вады быў цёмна-сінім. Крумкач ніколі ў жыцці не бачыў нічога падобнага. Усеўшыся на галінку бярозкі, якая расла на беразе ракі, ён загаварыў з Дняпром.
– Ты такі вялікі і быстры! Табе падабаецца так цячы і цячы без перапынку? Скажы, адкуль ты цячэш і куды накіроўваешся?
– Я цяку здалёку, – адказваў Днепр незнаёмай птушцы. – Далёка-далёка адгэтуль з зямлі б'е маленькая крынічка. Яна і ёсць мой пачатак. Пакуль я дабіраўся сюды, па дарозе са мной злучылася шмат маленькіх і вялікіх крынічак і ручаёў. Вось чаму я стаў такі шырокі. Ва мне цячэ іх вада. А калі я дацяку да Чорнага мора, дык стану яшчэ шырэйшым. Па дарозе ў мяне ўвальюцца новыя крынічкі, ручаі і прытокі.
– Вось як! – усклікнуў Крумкач. – Значыць, ты ўпадаеш у самае сапраўднае мора?
– Вядома! – адказваў яму Днепр. – Я аддаю яму вельмі многа сваёй вады. Цяпер мне добра і цёпла, – працягваў Днепр свой расказ. – Пройдзе час. Наступяць халады, стукне мароз, і тады мне будзе хужэй.
– Чаму? – здзівіўся Крумкач. Яго жыццю не перашкаджаў ніякі мароз, і ён не разумеў, што камусьці мароз можа не падабацца.
– Так! Мароз мяне скуе лёдам, і тады ўжо я не змагу цячы так быстра, як цяпер, бо на мне будзе ледзяное футра. А ведаеш, як цяжка яго насіць на плячах!
– Навошта табе футра! Скінь яго! – параіў Крумкач.
– Як жа я яго скіну? Яно ж абараняе маіх рыбак, сагравае іх і захоўвае ад пагібелі.
– Вось як? – ізноў здзівіўся Крумкач. – Я абавязкова прылячу паглядзець на тваё футра, – паабяцаў ён Дняпру і на наступны дзень паляцеў дахаты ў свой непраходны гушчар.
Так, што ні кажы, а свая родная хата заўсёды цягне да сябе. Але пажыўшы трохі ў глухім гушчары ў адзіноце, Крумкач засмуткаваў. Ён ледзь дачакаўся Каляд і зноў паляцеў да свайго сябра Дняпра. Аднак, калі Крумкач падляцеў да Дняпра, ён не пазнаў яго. Перад ім не аказалася шырокай сіняй ракі, а ляжаў лёд, абсыпаны белым снегам, і было не зразумела, куды ж усё-такі дзелася яго знаёмая рака. Крумкач падляцеў бліжэй і пачаў крычаць на ўсё горла, клічучы Днепр па іменi, каб той не ўздумаў маўчаць. І Днепр адразу ж адгукнуўся.
– Я тут, пад пластом лёду. Мне, вядома, сумна, але спакойна. І ўсе мае рыбкі жывыя.
– Што ж ты будзеш рабіць далей? – спытаў Крумкач.
– Я пачакаю вясну. Яна растопіць лёд, і я зноў змагу жыць весела і радасна да самай зімы.
"Раз так, адпраўлюся я дахаты. А да Дняпра прылячу ўвесну", – вырашыў Крумкач.
І вось, калі сышоў снег у лесе, і з'явіліся пралескі, Крумкач ізноў паляцеў да Дняпра. Цяпер ён убачыў не раку, а вялікае шырокае возера з маленькімі азярцамі вакол яго.
– Гэта я так разліўся, – растлумачыў Днепр. – Снег з лёдам расталі і ператварыліся ў ваду. Вады было так многа, што яна разлілася па сенажацях і стала маленькімі азярцамі. Але хутка ўся вада сыдзе ў зямлю, – супакоіў Днепр Крумкача. – І я буду такім жа, якім быў раней. Калі хочаш, пачакай трохі.
Некалькі дзён гасцяваў Крумкач каля Дняпра. І ён убачыў, як паступова лішняя вада сышла, прасачылася ў зямлю. А на гэтых месцах зазелянела сакавітая трава.
– Які ты прыгожы, Днепр! Як бы я хацеў паплыць гэтак жа, як ты, далёка-далёка да самага мора! – усклікнуў Крумкач.
– Калі жадаеш, я правяду цябе да мора. Ляці за мной! – па-сяброўску запрасіў Днепр Крумкача ў падарожжа.
– Што ж, ляцім! – адважыўся Крумкач і паляцеў уздоўж ракі за яе быстрымі водамі. Некалькі дзён ляцеў Крумкач услед за Дняпром па цячэнню, адпачываючы па дарозе, і на яго вачах рака станавілася ўсё шырэй і шырэй. А калі яны дасягнулі Чорнага мора, рака сама ператварылася ў сапраўднае мора, настолькі яна стала шырокая!
– Вось дык дзіва! – захапляўся Крумкач. – Які ты велізарны, Днепр! Я б ніколі не падумаў, што рака можа быць такой шырокай!
– Можа! Можа! Мы ведаем! – крычалі чайкі, лётаючы над вадой і вылоўліваючы з яе рыбу.
"Так! Вось яны ўжо сапраўды ведаюць пра гэта", – падумаў Крумкач.
Яшчэ некалькі дзён ён пагасцяваў каля Дняпра, любуючыся яго шырокімі водамі, а затым адправіўся ў дарогу назад да сваёй хаты.
З той пары чорны Крумкач кожны год стаў наведваць свайго паўнаводнага сябра.
Гэтая казка на рускай мове
Другая вандроўка чорнага Крумкача
27.12.11