Анёльскі каласок (чытае Ліка Пташук)
У полі рос пшанічны каласок. Зямелька сілкавала яго карані, сонейка сагравала залацістую галоўку. І ад таго каласок усё вышэй падымаўся да неба, наліваўся і рос.
Маленькі белакрылы Анёлак прылятаў, садзіўся на аблачыну і любаваўся каласком пшаніцы.– Ах, што за каласок, моцны і вялікі, у ім ужо паспелі зярняты! – цешыўся Анёлачак.
Потым надышла восень, каласок скасілі, і з яго выкаціліся хлебныя зярняты. Зярняты змалолі ў муку, а з мукi спяклі вельмі смачны пахкі свежы хлеб.
Мама Янкі і Дашачкi купіла ў хлебнай краме буханку такога хлеба. За вячэрай ўсе елі гэты хлеб. Маленькая Дашачка ўзяла мяккi кавалачак і з'ела яго, нават хлебныя крошкi пазбiрала і паклала ў рот. Янка ж адрэзаў кавалачак, не даеў і кінуў абгрызак у смеццевае вядро.
Анёлачак лётаў тут жа, побач з імі, і ўсё гэта бачыў. Горка і крыўдна стала Анёлачку за такі невысакародны ўчынак Янкі.
“Грэх які! – падумаў ён. – Хлеб, ды ў смеццевае вядро! А гэта ж цела Гасподняе”.
Паляцеў Анёлак. Потым прыляцеў ізноў. Добра, што хоць хлеб не закапалі ў зямлю. Дзякуй Богу, яго знайшлі і здзяўблі птушкі.
Гэтая казка на рускай мове
11.10.11