Снег для Мiшкi (чытае Ліка Пташук)
Жылі-былі ў адным лесе Заяц, Мядзведзь і Вавёрка. У будныя дні кожны з іх займаўся сваёй справай. А па выхадных днях яны любiлі хадзіць адзін да аднаго ў госці. То Заяц да Вавёркі бяжыць на чай з арэхавым пячэннем, то Вавёрка да яго – на пірог з морквай, а то разам яны да Мядзведзя наведваюцца на мядовы торт. Усё лета так яны і жылі – весела і дружна. А ў самую спякоту да ляснога возера хадзілі купацца. Аднак надышла зіма. Дні сталі кароткія, шэрыя, хмурныя, ночы – доўгія, халодныя і цёмныя. Увесь лес адсырэў ад дажджоў і слоты. А марозу са снегам так і няма. Заяц з Вавёркай, каб не сумаваць, збіраліся разам хоць на гадзінку, хоць на другую. Печку напаляць, чаю нап'юцца і размащляюць!
А потым да Мядзведзя ідуць. А той амаль засынае. Цемра з iм такое робiць – Мядзведзю спаць ох як хочацца!
– Ты не спі, Мішка! – лапоча Вавёрка.– Гарбаты ці кавы завары. Тады сапраўды ўжо не заснеш!
Мядзведзь слухае ды хмурыць бровы. Неахвота яму размаўляць, калі спаць так хочацца! Пойдуць Вавёрка з Зайцам, Мядзведзь тут жа ў ложак і спаць! А яны, не паспее ён выспацца, ізноў прыходзяць у госці!
“Што з імі рабіць? – не ведае Мішка. – Не выганяць жа з хаты гасцей”.
А Заяц з Вавёркай ніяк не могуць самі зразумець, што Мядзведзя ўзімку непакоіць няможна. Усе мядзведзі ўзімку спяць. Гэта завецца ў іх “зімовай спячкай”.
У ноч на нядзелю ў лесе выпаў снег. Ён ішоў доўга-доўга. Усе зялёныя лапкі елак пакрыліся тоўстым пластом снегу, а на зямлі нараслі вялікія гурбы. Раніцай выглянулі Заяц з Вавёркай са сваіх хатак і не пазналі лес – такі ён стаў белы, светлы і прыгожы! Дасталі яны з паддашкаў лыжы і паехалі да Мядзведзя, каб расказаць яму пра першы снег. Едуць па лесе і не могуць зразумець – дзе ж мядзведжая бярлога? Ездзілі яны, ездзілі, так і не знайшлі яе. А Мішка таму і рады. Схаваўся ад усіх пад тоўстым пластом снегу.
Цяпер Мiшку добра. Ён можа спаць да самай вясны, і ніхто ўжо яго не разбудзіць!
Гэтая казка на рускай мове
30.08.11