СОНЕЧНЫЯ КАЗКІ
Прадмова
Дарагія дзеці!
У вашых руках цікавая кніга казак пра наша дарагое Сонейка, без якога немагчыма жыццё на Зямлі. У першай частцы кнігі вы пазнаёміцеся з кемлівым Ключыкам-сяміколерам, з маленькай Ялінкай, у якой ніяк не атрымоўвалася вырасці, з лясным ручайком і настаўнікам музыкі, з выдатнай Зараніцай і яе сябрам Алікам. У аповесці "Сонечныя памочнікі Зямлі" вы пасябруеце з чароўнымі сонечнымі праменьчыкамі, даведаецеся, што яны робяць для таго, каб наша жыццё на Зямлі было шчаслівым і радасным.
Вясёлага і цікавага вандравання вам, дарагія дзеці, па старонках кнігі "Сонечныя казкі"!
Змест кнігі
Блакітная Скрыпачка
Ключык-сяміколер і Сонейка
Ялінка і яе выратавальнікі
Святло і музыка чароўнага лесу
СОНЕЧНЫЯ ПАМОЧНІКІ ЗЯМЛІ (сказачная аповесць)
Апошні дзень Зімы
Сакавік Зіму канчае, Вясну пачынае
Зямля адаграваецца
Красавік усіх напоіць
Травень – усяго года Рай
Чэрвень – рознакаляровасць
Ліпень – чырвонага колеру, з навальніцамі прыходзіць
У Жнівні сярпы грэюць
Верасень – лістападнік, птушак у дарогу пагнаў
Восень ідзе і за сабою дождж вядзе
Зіма не Лета, у футра апранута
Казкі прызначаны для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
эл.кніга " СОНЕЧНЫЯ КАЗКІ "
07.01.24